Знішчаныя Мі-8 і самалёты: з’явіліся здымкі аэрапорта ў Растове пасля ўдару Украіны
- 18.09.2026, 21:48
- 1,988
Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі адразу чатыры адзінкі авіяцыйнай тэхнікі РФ.
У выніку атакі на расійскі ваенны аэрадром «Растоў-Цэнтральны» знішчаныя чатыры адзінкі авіятэхнікі ворага. Пра гэта паведамляе OSINT-праект «КиберБорошно».
У прыватнасці, пасля трапленняў цалкам знішчана:

- два ваенна-транспартныя самалёты Ан-12 і Ан-26;
- два верталёты Мі-8.
Аналітыкі таксама апублікавалі спадарожнікавыя здымкі і фатаграфіі з месца здарэння, якія пацвярджаюць значныя разбурэнні тэхнікі на тэрыторыі аб’екта.

Нагадаем, ноччу 17 верасня ў расійскім Растове прагучала серыя магутных выбухаў, пасля чаго на тэрыторыі ваеннага аэрадрома ўспыхнуў маштабны пажар.