Спалоханы Пяскоў
1- 18.09.2026, 21:36
- 2,578
Прэс-сакратар Пуціна агучвае адну хлусню за другой.
Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў у першы дзень скандальных «выбараў» у Дзярждуму РФ, на фоне масавых выклікаў у ваенкаматы людзей для «ўдакладнення звестак», быў сухі і нешматслоўны, каментуючы паведамленне агенцтва Bloomberg пра тое, што ў Расіі да канца 2026 года рыхтуюцца прызваць у армію 300 тыс. чалавек: «Не. Такіх планаў няма».
А што ж ёсць, калі не «планы»? Ужо прынятыя рашэнні? Сакрэтныя, вядома ж. Незразумела, адзначае тэлеграм-канал https://t.me/SerpomPo/31699«СерпомПо».
Да таго ж, хто Пяскову распавядзе хоць пра планы, хоць пра рашэнні?
Ён за пару дзён да 24 лютага 2022 года праз крэмлёўскі відэарэгістратар Зарубіна сцвярджаў, што ваенных дзеянняў супраць Украіны не будзе. Тады таксама «планаў не было». Потым ваенныя дзеянні пачаліся, і «ўсё пайшло па плане, строга па графіку» (г.зн. «за тры дні» на працягу чатырох з паловай гадоў).
Пяскоў праглынуў сліну, не папрасіў прабачэння за сваю хлусню, не патлумачыўся, працягвае працаваць на тым жа месцы, паўтараючы, што планаў няма.