18 верасня 2026, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна скасавала яшчэ адно пагадненне з Беларуссю

1
Украіна скасавала яшчэ адно пагадненне з Беларуссю
Ілюстрацыйнае фота

Ідзе гаворка пра апавяшчэнне аб ядзернай аварыі.

Украіна спыніла дзеянне пагаднення з «ўрадам» Беларусі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Адпаведную пастанову ўрад Украіны прыняў 17 верасня.

Пагадненне было падпісана 16 кастрычніка 2001 года ў Кіеве. Яно прадугледжвала супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў сферы радыяцыйнай бяспекі і аператыўнае апавяшчэнне аб ядзерных аварыях.

Згодна з пастановай, Міністэрства замежных спраў Украіны павінна ў ўстаноўленым парадку паведаміць ураду Беларусі аб спыненні дзеяння пагаднення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках