10 траўня 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымак беларуса ўвайшоў у топ-50 найлепшых вясельных фота 2018 года

Здымак беларуса ўвайшоў у топ-50 найлепшых вясельных фота 2018 года

На суд прафесійнага журы было даслана амаль 10 тысяч фатаграфій з розных краін свету.

Здымак Сяргея Лапкоўскага з Менска ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу Best Wedding Photography Contest, які праводзіцца вясельным інтэрнэт-парталам junebugweddings.com, паведамляе belmir.by.

На суд прафесійнага журы было даслана амаль 10 тысяч фатаграфій з розных краін свету. Суддзі выбралі толькі 50 з іх, якія і ўвайшлі ў спіс «найлепшых з лепшых».

Цяпер гэтая галерэя з працай беларуса ў тым ліку патрапіла на старонкі шэрагу буйных інтэрнэт-СМІ свету.

Снимок Сергея Лапковского, вошедший в топ-50 по версии Junebug Weddings.
Источник: junebugweddings.com

Як распавёў Сяргей belmir.by, здымак зроблены на вяселлі падчас збораў нявесты. «Удзельнічаю ў розных міжнародных конкурсах вясельнай фатаграфіі, таму наважыў адправіць свае працы і на гэты», - дадаў ён.

Лапкоўскі - прафесійны фатограф, які спецыялізуецца на вясельных, партрэтных і сямейных здымках, любіць здымаць love story.

«Мой стыль вясельнай здымкі - нязмушаная пастаноўка і вясельны фотажурналізм», - паведамляе ён на сваім сайце.

Таксама тут сказана, што Сяргей - неаднаразовы прызёр і пераможца міжнародных прэмій Fearless Awards, ISPWP Awards і беларускіх конкурсаў.

Між іншым, як паінфармаваў фатограф ужо на сваёй старонцы ў Instagram, гэты ж чорна-белы здымак прынёс яму трохі раней пятую ўзнагароду Fearless.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках