10 жнiўня 2026, панядзелак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова аб падаўжэнні эканамічных санкцый ЕЗ у дачыненні да РФ уваходзіць у дзеянне

Пастанова аб падаўжэнні эканамічных санкцый ЕЗ у дачыненні да РФ уваходзіць у дзеянне

Штрафныя захады Брусэля распаўсюджваюцца на фінансавыя, энэргетычныя і абаронныя сектара РФ.

Еўразвяз апублікаваў пастанову аб падаўжэнні да 31 ліпеня 2019 года эканамічных санкцый супраць Расеі. Тэкст пастановы размешчаны ў пятніцу, 28 снежня, у Афіцыйным часопісе ЕЗ. «Пастанова ўваходзіць у дзеянне на наступны дзень пасля публікацыі», - тлумачыцца ў дакуменце.

Упершыню сектаральныя санкцыі супраць РФ Еўразвяз прыняў у канцы ліпеня 2014 года ў сувязі з «дзеяннямі Расеі, што дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне». З тых часоў яны рэгулярна падаўжаюцца. У Брусэлі нагадалі, што тэрмін дзеяння абмежавальных захадаў увязаны з «поўным выкананнем менскіх дамоўленасцей», якія першапачаткова планавалася рэалізаваць да 31 снежня 2015 года, паведамляе DW.

Сектаральныя санкцыі

Штрафныя захады распаўсюджваюцца на фінансавы, энэргетычны і абаронны сектар, а таксама на пастаўкі прадукцыі падвойнага прызначэння.

Абмежаваны, між іншым, доступ да рынку капіталу для шэрагу буйных расейскіх фінансавых інстытутаў, энэргетычных і абаронных прадпрыемстваў, забаронены экспарт і імпарт узбраенняў паміж Расеяй і краінамі ЕЗ, а таксама абмежаваныя пастаўкі ў РФ тэхналогій і паслуг, якія могуць быць выкарыстаны для нафтаздабычы.

Якія яшчэ санкцыі ЕЗ увёў супраць Расеі

Акрамя эканамічных санкцый супраць Расеі праз крызіс ва Украіне былі прынятыя таксама іншыя штрафныя захады. Гаворка ідзе, між іншым, пра забарону на ўезд і пра замарозку актываў, якія тычацца 164 асоб і 44 арганізацый і дзейнічаюць да 15 сакавіка 2019 года. Акрамя таго, санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыма, дзейнічаюць да 23 чэрвеня 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках