9 лiпеня 2026, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плаціць за Еўрагульні, як за Алімпіяду - дзікае марнатраўства

7
Плаціць за Еўрагульні, як за Алімпіяду - дзікае марнатраўства

Толькі паглядзіце на гэтыя лічбы.

На мінулым тыдні міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук прапанаваў прыраўнаваць прызавыя грошы за Еўрапейскія гульні да алімпійскіх. Некаторым прадстаўнікам спартовай супольнасці Беларусі ініцыятыва чыноўніка прыйшлася даспадобы, піша «Трибуна».

Дзве апошнія Алімпіяды беларускім прызёрам за золата дзяржава давала па 150 тысяч даляраў, за срэбра - 75 тысяч, а за бронзу - 50 тысяч. Калі ініцыятыва міністра атрымае ўхвалу прэзідэнта, то на такія ж прызавыя грошы змогуць разлічваць ўладальнікі медалёў Еўрапейскіх гульняў-2019, якія пройдуць у Менску. Хоць кіраўнік дзяржавы не ўхваляе марнаванне вялікіх сродкаў на гэтыя спаборніцтвы.

Вядома, мы не ведаем, колькі медалёў беларусы здабудуць на менскіх Еўрагульнях. Але давайце правядзем умоўнае параўнанне і паглядзім, колькі беларуская дзяржава выдаткавала ці магла б выдаткаваць на мінулыя Алімпіяды, і колькі б яна выдаткавала на Еўрагульні-2015, калі б заплаціла прызёрам бакінскіх спаборніцтваў паводле цяперашніх алімпійскіх тарыфаў, якія пададзеныя вышэй.

З 1994 года наша краіна ўзяла 96 узнагарод на Алімпіядах - 78 з іх на летніх Гульнях і 18 на зімовых. Агулам на п'едэстал узнімаліся 124 беларускія спартоўцы, кожнаму з іх была прызначаная ўзнагарода. Калі б усе прызавыя грошы выдаваліся паводле дзейных тарыфаў, то сума была б блізкая да 11 мільёнаў даляраў.

На першых Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў 2015 годзе, 68 беларускіх спартоўцаў пабывалі на п'едэстале - ім уручылі 43 камплекты ўзнагарод. У медальным заліку Беларусь заняла сёмае месца. Калі б у Баку нашым атлетам давалі алімпійскія прызавыя грошы, то дзяржаве давялося б выплаціць больш за пяць мільёнаў даляраў - палову таго, што атрымалі нашы алімпійцы за ўсю суверэнную гісторыю.

Адзначым, што на хатніх Гульнях прыймовая краіна традыцыйна здабывае больш узнагарод, чым зазвычай. А ў Еўрагульнях гаспадары самі выбіраюць тыпы спорту, якія ўвойдуць у праграму. Выбар, вядома ж, робіцца на карысць тых дысцыплін, дзе вышэйшыя шанцы на медалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках