Навагодняе віншаванне Лукашэнкі ўсё яшчэ не запісанае
47- 29.12.2018, 21:55
- 36,947
Прэс-сакратарка дыктатара распавяла, што канчатковы варыянт звароту знаходзіцца на дапрацоўцы ў Лукашэнкі.
Праца над навагоднім зваротам Аляксандра Лукашэнкі да беларусаў доўжыцца. Пра гэта ў эфіры праграмы «Макаёнка, 9» распавяла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Яна прызналася, што запіс навагодняга звароту дыктатара - адное з самых складаных мерапрыемстваў для яе за год, піша tut.by.
«На гэтую хвіліну (прэс-сакратарка згадала сённяшнюю дату, 29 снежня. - заўвага.) зварот не запісаны, актыўная праца трывае. Папярэдне запіс запланаваны на 30 снежня», - распавяла Наталля Эйсмант.
Паводле ейных слоў, рабочая група ў адміністрацыі Лукашэнкі перапісвала чарнавы варыянт звароту разоў пяць. «Цяпер канчатковы варыянт у дыктатара, ён яго аналізуе, дашліфоўвае. У прэзідэнта так: зачапіўся за коску - перапісваем абзац, за слова - перапісваем старонку, - распавяла прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.