26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў аштрафавалі за пахавальны вянок «іміджу МУС»

26
Актывістаў аштрафавалі за пахавальны вянок «іміджу МУС»
ФОТА: ВАСІЛЬ СЯМАШКА

Сяргея Спарыша і Вячаслава Касінерава аштрафавалі на 735 рублёў кожнага.

Актывістаў Сяргея Спарыша і Вячаслава Касінерава, якіх 2 снежня міліцыя затрымала пасля ўскладання «вянку іміджу МУС» да скульптуры гарадавога, за «парушэнне грамадскага парадку» пакаралі штрафамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў Вячаслава Касінерава і Сяргея Спарыша на 735 рублёў кожнага.

Адміністрацыйны працэс супраць актывістаў вяла суддзя Таццяна Мотыль.

У пачатку працэсу суддзя выдаліла Спарыша з залы пасяджэння пасля таго, як ён паскардзіўся, што ў яго адабралі акуляры і ён не можа хадзіць без дапамогі, таму большую частку працэсу ён не прысутнічаў.

Касінераў жа адразу заявіў пра недавер суддзі, але потым скарэктаваў сваю заяву, сказаў, што не давярае ўсёй судовай сістэме Беларусі, але «адводу суддзі Мотыль не заяўляе», бо не хоча зацягваць працэс.

Суддзя зачытала пратакол на Сяргея Спарыша: усклаў вянок з надпісам «імідж МУС» да скульптуры гарадавога, чым парушыў грамадскі парадак. Такі ж пратакол быў складзены і на Вячаслава Касінерава.

Вячаслаў Касінераў паведаміў суду, што дагэтуль яго нават не знаёмілі з пратаколам і ён не ведаў, у чым яго абвінавачваюць. Суд даў магчымасць Касінераву азнаёміцца са справай.

Касінераў зняпраўдзіў звесткі з пратаколу, сказаў, што нічога яму не выстаўлялася і не давалі магчымасці азнаёміцца з тым, што пра яго напісаў у пратаколе міліцыянт Жураўлёў.

Касінераў не прызнаў віну ў хуліганстве, якое яму інкрымінуюць, сказаў, што не ўчыняў ніякага правапарушэння.

«Гэта быў перформанс з мэтай паказаць, што МУС чарговым разам страціў свой імідж праваахоўнага міністэрства. Міністр унутраных спраў Шуневіч апранаў форму НКУС, форму карнікаў. Да непрыгожай скульптуры гарадавога я нават не дакранаўся, а толькі ўсклаў вянок да ног. Праз цэлы шлейф падзей вакол гэтай скульптуры МУС страціў добры імідж. Цяпер яны гэты імідж там пахавалі. Гэта маё меркаванне, якое я выказаў праз ускладанне вянку, - сказаў суду Касінераў.

Са слоў Касінерава, ён не ведае, дзе астатнія 4 затрыманыя. Актывісты, якія падтрымліваюць у судзе Касінерава і Спарыша, кажуць, што астатнія затрыманыя ні з кім дагэтуль не звязаліся, у тым ліку жонка Касінерава Марына.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках