2 верасня 2026, Серада, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць гадзін з міністрам: чаго дамагліся пратэстоўцы супраць акумулятарнага завода пад Берасцем

8
Пяць гадзін з міністрам: чаго дамагліся пратэстоўцы супраць акумулятарнага завода пад Берасцем
АНДРЭЙ ХУДЫК

На сустрэчу з чатырма актывістамі прыйшло 26 чыноўнікаў.

Больш за 5 гадзін правялі актывісты, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, з міністрам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывісты перадалі яму 800 старонак матэрыялаў і папрасілі адказаць на 93 пытанні.

Коратка аб выніках сустрэчы:

Ці працягнецца будаўніцтва акумулятарнага завода, будзе вызначана паводле вынікаў паўторнай экалагічнай экспэртызы. Іх пратэстоўцам паведамяць 15-16 снежня;

Дагэтуль акцыі пратэсту ў цэнтры Берасця працягнуцца;

Пратэстоўцам паабяцалі яшчэ адну сустрэчу з міністрам.

Пратэстоўцаў прадстаўлялі 4 чалавекі, з боку ўладаў на сустрэчу прыйшло 26 чыноўнікаў.

Галоўным вынікам сустрэчы, на думку блогера Аляксандра Кабанава, стала дамова аб сустрэчы з міністрам яшчэ раз, пасля таго як стануць вядомыя вынікі другой дзяржаўнай экспэртызы. Калі ж вынікі экспэртызы будуць «станоўчымі для будаўнікоў», то будоўля працягнецца.

Пратэстоўцаў супраць завода здзівілі дакументы, якімі аперуюць прадстаўнікі міністэрства. Яны карыстаюцца дакументамі 1970-80-х гадоў, сказаў Кабанаў.

Актывісты ж падалі распрацоўкі пераважна 2015 года. Са слоў Кабанава, чыноўнікі папракнулі пратэстоўцаў, што тыя ўзялі дакументы з інтэрнэту.

Спрэчным стала становішча пра колькасць свінцу ў акумулятарах. Са слоў Кабанава, завод плануе выпускаць 2 млн акумулятараў у год. У кожным акумулятары будзе прыкладна 9 кг свінцу. Такім чынам, за год трэба будзе перапрацаваць як мінімум 18 тысяч тон свінцу. Згодна ж з праектам, сказаў Кабанаў, магутнасць завода - 13 тысяч тон.

«Як дзяржаўныя чыноўнікі думаюць выходзіць з гэтага становішча, яны нам не сказалі», - заявіў Кабанаў.

Правесці стрым з сустрэчы Кабанаву - забаранілі. Усе сродкі сувязі пратэстоўцаў папрасілі пакінуць на ўваходзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках