24 красавiка 2024, Серада, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадавец адзін справіўся з трыма рабаўнікамі з РФ

34
У Беларусі прадавец адзін справіўся з трыма рабаўнікамі з РФ
МІКІТА БЯЛЯЕЎ

Расейцы, якія атрымалі адпор, селі ў аўтамабіль і з'ехалі.

Прадавец гандлёвага павільёна ў аграгарадку Звянчатцы Клімавіцкага раёна Мікіта Бяляеў адзін здолеў даць адпор тром рабаўнікам. Пра здарэнне паведамляе міліцыя рэгіёну са спасылкай на выданне «Родная Ніва».

Гандлёвы павільён, дзе Мікіта Бяляеў працуе прадаўцом, размешчаны ў аграгарадку Звянчатцы Клімавіцкага раёна. Інцыдэнт адбыўся 21 кастрычніка. А 18:30 зайшлі трое мужчын. Адзін, праўда, адразу ж выйшаў і застаўся звонку. Людзей гэтых хлопец наглядна ведаў, тыя і раней не раз зазіралі сюды.

Нечакана адзін з «пакупнікоў» дастаў нож і запатрабаваў грошы і тавар.

Мікіта Бяляеў у войску служыў ва ўнутраных войсках МУС, а таму не разгубіўся. Маланкавым прыёмам ён абяззброіў рабаўніка, ударам кулака зваліў другога. Падскочыў да дзвярэй, штурхнуў іх так, што трэці, які падпіраў дзверы звонку, адляцеў і ўпаў.

Зламыснікі, якія атрымалі адпор, селі ў аўтамаюіль і з'ехалі, а хлопец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Неўзабаве злачынцы былі затрыманыя. Імі выявіліся грамадзяне Расеі. Клімавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта была распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.207 КК РБ (разбой).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках