25 красавiка 2024, Чацвер, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК завяршыла сустрэчу ў Вене без дамоўленасцей аб скарачэнні здабычы

АПЕК завяршыла сустрэчу ў Вене без дамоўленасцей аб скарачэнні здабычы

Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі.

Сябры Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) на пасяджэнні ў Вене не змаглі прыйсці да кансэнсусу адносна скарачэння здабычы нафты.

Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі Халід аль-Фаліх, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Савудаўскі міністр дадаў, што не ўпэўнены, што пагадненне будзе дасягнутае і ў пятніцу, 7 снежня, калі АПЕК будзе абмяркоўваць пытанне скарачэння здабычы з краінамі, якія не ўваходзяць у картэль.

«Мы па-ранейшаму хочам, каб Расея скарачала як мага больш», - прыводзіць словы Фаліха пасля завяршэння пасяджэння агенцтва Reuters. «Я не ўпэўнены, але спадзяюся, што пагадненне будзе дасягнутае <...> Спадзяюся, ён (міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак) прыедзе сёння ўвечары», - сказаў Фаліх.

У Мінэнэрга Расеі ўжо заявілі, што Новак не паспее ў чацвер вечарам прыбыць у Вену. «Не, не зможа», - паведамілі ТАСС у Мінэнэрга.

Фаліх удакладніў, што абмяркоўваюцца аб'ёмы скарачэнняў здабычы краінамі АПЕК і якія не ўваходзяць у картэль дзяржавамі абмяркоўваюцца на ўзроўні 0,5-1,5 млн бар/дзень. Скарачэнне аб'ёмаў здабычы на 1 млн бар/дзень, са слоў Фаліха, было б прымальным і ўважаецца асноўным сцэнаром.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках