25 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цмокi-Мiнск» атрымалі другую перамогу са старту чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ

«Цмокi-Мiнск» атрымалі другую перамогу са старту чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ

Беларускія баскетбалісты былі мацнейшыя за клуб з Рыгі.

"Цмокі-Мінск" атрымалі перамогу над ВЭФам у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ - 91:84. Самым выніковым гульцом у складзе "смокаў" стаў Аляксей Трасцінецкі, які набраў 19 балаў, піша "Прессбол".

Цмокі-Мінск - ВЭФ - 91:84 (19:26, 23:13, 30:18, 19:27)

Цмокі: Садлер (16 + 4 пасы), Трасцінецкі (19 + 5 падб.), Семянюк (13 + 7 падб.), Сарыкапулас (11 + 8 падб. + 4 пасы), Кудраўцаў (9 + 3 падб.), Сітнік (3), Мешчаракоў (7), Вабішчэвіч (н.в.), Лютыч, Мудзі (7 + 7 пас.), Паляшчук (6).

Табліца: ЦСКА - 8 перамог-0 параз, Хімкі - 8-0, Унікс - 7-1, Лакаматыў - 5-3, Зеніт - 5-3, Астана - 4-3, Калеў - 4-5, Аўтадор - 3- 5, Енісей - 3-6, Зялёна Гура - 2-5, Парма - 2-6, Ніжні Ноўгарад - 2-6, Цмокі-Мінск - 2-6, ВЭФ - 2-8.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках