26 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградзе студэнт выйшаў на пікет у падтрымку Канта

1
У Калінінградзе студэнт выйшаў на пікет у падтрымку Канта
ФОТА: SVOBODA.ORG

Актывіст прынёс плакат з надпісам «Кант (дакладна) наш!».

У Калінінградзе ў суботу студэнт выйшаў з адзінкавым пікетам у падтрымку Імануіла Канта, помнік і магіла якога былі аблітыя фарбай, паведамляе «Радыё Свабода».

28-гадовы Сяргей Румянцаў, студэнт-завочнік Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Канта, выйшаў да магілы філосафа, якая знаходзіцца ля сцен калінінградскага кафедральнага сабора. Ён прынёс плакат з надпісам «Кант (дакладна) наш!».

«Я хачу сказаць гэтым, што Кант такі ж ураджэнец нашай зямлі, як і ўсе мы. І Калінінград, Кенігсбэрг - гэта ўсё адно. Невядома, чаму некаторыя асобы імкнуцца, ужо страціўшы апошнюю логіку і розум, апісаць яго як ворага Расеі. Ужо каго-каго, а Канта вельмі складана назваць ворагам Расеі. Ім можна і трэба ганарыцца», - сказаў студэнт.

Паводле ягоных слоў, выйсці на акцыю ён быў гатовы яшчэ тыдзень таму. Тады калінінградскія студэнты планавалі пікет у падтрымку філосафа і супраць вандалізму. Аднак гарадскія ўлады не ўзгаднілі акцыю, а яе арганізатара выклікалі ў паліцыю.

Пасля гэтага студэнты наважылі выйсці на акцыю 8 снежня аднак у арганізатара Міхаіла Шыпілава адбылася паўторная размова з паліцыяй, праз гэта акцыю пастанавілі зноў перанесці.

«Патэлефанавалі з паліцыі і ветлівым голасам патлумачылі, што, маўляў, правядзенне мерапрыемства павядзе за сабой накладанне буйнога штрафу сумай ад 10 да 20 тысяч рублёў. Параілі правесці яго дзе-небудзь у іншым месцы. Мы звярталіся ў Міністэрства культуры, спрабавалі даведацца, хто з'яўляецца ўласнікам кафедральнага сабора. Гэтую інфармацыю не далі, але параілі, да каго звярнуцца з тамтэйшага кіраўніцтва. Плануем правесці мерапрыемства бліжэй да наступных выходных», - распавёў Шыпілаў.

У ноч на 27 лістапада ў Калінінградзе невядомыя аблілі фарбай помнік і магілу Імануіла Канта. Ля помніка, які знаходзіцца на плошчы перад універсітэтам імя Канта, ананімныя актывісты раскідалі ўлёткі з правакацыйнымі заклікамі. Філосафа ў іх называюць «ворагам». Калінінградцы звязалі гэтыя акцыі з выбарамі імя для мясцовага аэрапорта ў рамках усерасейскай акцыі «Вялікія імёны Расеі».

У сеціве таксама было распаўсюджанае відэа, дзе начальнік штаба Балтыйскага флоту віцэ-адмірал Ігар Фарыд Мухаметшын заклікаў вайскоўцаў прыняць удзел у інтэрнэт-галасаванні для выбару новай назвы аэрапорта ў Калінінградзе, выступіўшы супраць імя нямецкага філосафа Імануіла Канта.

Фарыд Мухаметшын назваў нямецкага філосафа «даволі вядомым нейкім там Імануілам Кантам», «здраднікам радзімы, які станавіўся на калені і поўзаў на каленях, каб яму далі кафедру ва ўніверсітэце», а таксама даў ацэнку яго філасофскім працам, заявіўшы, што «Кант пісаў нейкія незразумелыя кнігі», якія ніхто з маракоў «не чытаў і ніколі чытаць не будзе».

Па выніках галасавання кандыдатура Канта саступіла расейскай імператрыцы Лізавеце Пятроўне, у гонар якой цяпер павінен быць названы аэрапорт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках