26 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка разам з заводам «Луч» стварыла калекцыю гадзіннікаў з беларускім арнаментам

15
Берасцейка разам з заводам «Луч» стварыла калекцыю гадзіннікаў з беларускім арнаментам
Источник: brestcity.com

Мастачка з Берасця Ганна Радзько стала сааўтаркай калекцыі гадзіннікаў «Вышыванка» з пластыкавым корпусам і раменьчыкам.

Мастачка з Берасця Ганна Радзько (тая самая, чый лагатып да 1000-годдзя горада перамог на конкурсе) стала сааўтаркай калекцыі гадзіннікаў «Вышыванка» з пластыкавым корпусам і раменьчыкам.

Пра дэталі супрацоўніцтва з менскім гадзіннікавым заводам аўтарка распавяла ў сваім блогу:

- Я вялікая прыхільніца швейцарскіх гадзіннікаў Своч, асабліва тыя серыі, дзе яны супрацоўнічаюць з дызайнерамі-ілюстратарамі і прынтуюць малюнкамі ўсе гадзіннікі «з ног да галавы». І прапанавала рабіць нашы ў такім жа духу, каб малюнак быў не толькі на корпусе, але і выходзіў на раменьчык. Хлопцы былі ўсімі рукамі «за». Я зрабіла тры каляровыя развязанні вышыванкі: чырвоная, белая і васільковая.

Источник: brestcity.com

Вытворчасць - працэс няхуткі (чакалі некалькі месяцаў да выхаду партыі). Упершыню я ўбачыла ўсю калекцыю ў Менску ў ГЦ «Галерэя Менск». Пакратала нарэшце ўсё, парадавалася, што добра зроблена. Прадавец распавяла, што добра разлятаюцца асабліва сярод турыстаў. Было вельмі прыемна.

Источник: brestcity.com

Наогул гэта вельмі цудоўны досвед для любога дызайнера, мастака, ілюстратара, папрацаваць з такім вялікім праектам, убачыць як спецыфічна працякаюць працэсы, як радуе доўгачаканы вынік, як зачароўвае бачыць плён сваёй працы на вітрынах пад шклом у любой фірмовай краме Луча.

Источник: brestcity.com

Асабліва прыемна, што людзі, якія ведаюць маю творчасць, але не тыя, што ведаюць пра гэту працу, самі пісалі мне, пытаючыся, ці не мае малюнкі на гадзінніках. Гэта вельмі крута, што почырк пазнаецца і працу можна не падпісваць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках