4 верасня 2026, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў расказаў, як можа распасціся Расія

Гары Каспараў расказаў, як можа распасціся Расія
ФОТА: DELFI

Бенефіцыярам можа стаць Кітай.

Расійскі апазіцыянер і чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў лічыць, што пасля падзення рэжыму Уладзіміра Пуціна Расію можа чакаць не хуткі пераход да дэмакратыі, а перыяд хаосу і барацьбы паміж рознымі цэнтрамі ўплыву. Акрамя таго, галоўным знешнім бенефіцыярам магчымага распаду краіны ён называе Кітай.

Гары Каспараў у інтэрв'ю YouTube-каналу «Форум свабоднай Расіі» адзначыў, што ў варунках дзесяцігоддзяў карупцыі і аўтарытарнага кіравання стварыць дэмакратычныя інстытуты за кароткі час практычна немагчыма. На яго думку, сыход Пуціна можа, наадварот, узмацніць цэнтрабежныя тэндэнцыі ўнутры Расійскай Федэрацыі. «Вядома, ніякага прамога пераходу да дэмакратыі ў Расіі быць не можа. Найбольш верагодна, там магчымы стан хаосу. Я думаю, што крах рэжыму, хутчэй за ўсё, выкліча цэнтрабежныя сілы», — указвае Каспараў.

Асобна Каспараў звярнуў увагу на ролю Кітая. Паводле яго слоў, Пекін ужо мае значны эканамічны і палітычны ўплыў у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Каспараў таксама паставіў пытанне, ці змогуць расійскія сілы, якія імкнуцца захаваць дзяржаву, не дапусціць яе маштабнага распаду. «Ці ўдасца стварыць нейкую канструкцыю, якая зможа прадухіліць татальны распад краіны? Кожны з нас зробіць усё, што зможа, але зусім не факт, што гэта атрымаецца. Мне падаецца, мы ўжо дайшлі да той кропкі, калі імавернасць таго, што Кітай стане тэрытарыяльным бенефіцыярам распаду Расіі, значна вышэйшая».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках