19 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Газ за 70, 170 або 270 даляраў не дапаможа Лукашэнку

23
Леанід Злотнікаў: Газ за 70, 170 або 270 даляраў не дапаможа Лукашэнку
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Зніжка на газ не выратуе беларускую эканоміку.

У беларуска-расейскіх стасунках ужо даўно запахла газам. На сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка так пасварыўся з Уладзімірам Пуціным падчас абмеркавання коштаў энэрганосьбітаў, што быў вымушаны прасіць прабачэння, піша «Белсат».

«Братнія» стасункі Беларусі ды Расеі не вытрымалі газавых спрэчак - дайшло да публічных прабачэнняў. Раней прылюдна Лукашэнка сабе такога не дазваляў. Што змянілася - хіба настолькі важна атрымаць зніжку на газ? Экспэрт упэўнены, што зніжка краіну не ўратуе.

«У Венесуэле нафты - колькі хочаш. Там яна вельмі танная. І як жыве Венесуэла? Іншая грамадская сістэма, дзе нярынкавая эканоміка, а планавая, хаатычная, не вельмі эфектыўная. Так што будзе нам газ 70, 270 або 170 даляраў - будзе тое ж, што ў Венесуэле. Не дапаможа, бо вельмі ўжо наша эканоміка неэфектыўная», - выказаўся эканаміст Леанід Злотнікаў.

Са звестак апытанняў, расейцы не супраць таго, каб іх краіна эканамічна падтрымлівала Беларусь. Магчыма, меркаванне зменіцца, калі агучаць, пра якія лічбы ідзе гаворка.

«Калі федэральны бюджэт Расеі субсідуе рэгіянальныя бюджэты, на аднаго расейца выдаткоўваецца 100 даляраў. Калі субсідуецца Беларусь, то атрымліваецца, што на аднаго беларуса выдаткоўваецца 1 000 даляраў. Велізарная розніца! І Расея не можа вытрымаць гэтага сама», - адзначыў эканаміст Леанід Злотнікаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках