26 красавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет павысіў дакладнасць прагнозаў надвор'я

15
Белгідрамет павысіў дакладнасць прагнозаў надвор'я

У Белгідрамеце зрабілі справаздачу пра выкананне даручэння Лукашэнкі.

Белгідрамет у 2017 годзе павысіў дакладнасць прагнозаў надвор'я. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на першую намесніцу міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ію Малкіну.

- Прынятыя захады далі магчымасць паводле вынікаў 2017 года забяспечыць павышэнне апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я да наступных значэнняў: на наступны дзень - да 96,3% (у 2016 годзе было 95,6%), на тры дні - да 96,2% (94,5 %), - сказала Ія Малкіна.

Нагадаем, што ў верасні 2017 года Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прагнозы Белгідрамета.

- Іх прагнозы часам не тое што чытаць... Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры - зусім невялікая - у нашым войску ёсць (у ВПС і войсках СПА) - на тры дні інфармацыя па гадзінах, і ні разу не памыляліся, - сказаў прэзідэнт, прызначаючы на пасаду міністра Андрэя Худыка.

Міністр прыроды з прэтэнзіямі пагадзіўся. Потым стала вядома, што з Гідрамета звольніўся вядомы сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках