29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Македонія мяняе назву галоўнай магістралі дзеля развязання спрэчкі з Грэцыяй

5
Македонія мяняе назву галоўнай магістралі дзеля развязання спрэчкі з Грэцыяй

Змена назвы праводзіцца ў рамках дамоўленасці ў развязанні спрэчкі з Грэцыяй.

Улады Македоніі пачалі замяняць дарожныя знакі на галоўнай аўтамагістралі краіны, названай папярэдняй уладай у гонар Аляксандра Македонскага.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Associated Press.

Кіраўнік кампаніі ў абслугоўванні дарог Македоніі заявіў, што першыя 25 дарожных знакаў былі зняты ў сераду. Галоўная аўтамагістраль будзе называцца Prijatelstvo, што азначае «Дружба».

Змена назвы праводзіцца ў рамках дамоўленасці ў развязанні спрэчкі з Грэцыяй.

Нядаўна ўрад Македоніі таксама наважыў перайменаваць галоўны аэрапорт краіны, які быў названы ў гонар Аляксандра Македонскага. Цяпер ён будзе называцца «Міжнародны аэрапорт Скоп'е».

Раней паведамлялася, што Македонія гатова дадаць геаграфічнае ўдакладненне да назвы сваёй краіны, каб вырашыць спрэчку з Грэцыяй, якая перашкаджае яе ўступленню ў Еўрапейскі Звяз і NATO.

Неафіцыйна кажуць пра такія варыянты ўдакладненняў да назвы Македоніі: «верхняя», «паўночная» ці «новая». Аднак грэцкія нацыяналісты выступаюць супраць любога выкарыстання слова «Македонія» для назвы паўночнага суседа.

Як вядома, Грэцыя ўважае, што Македонія «скрала» назву ў адной з паўночных грэчаскіх правінцый, і таму блакуе дыялог на ўступленне краіны ў NATO і ЕЗ.

Спрэчка працягваецца з 1991 года - часу здабыцця незалежнасці Македоніяй, якая да таго насіла назву Сацыялістычная рэспубліка Македонія, што не выклікала супраціву з боку Грэцыі. Пасля 1991 году Грэцыя мяркуе, што назва дзяржавы з'яўляецца ўзурпацыяй назвы яе гістарычнай правінцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках