24 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК падолеў найлепшую каманду свету

2
БГК падолеў найлепшую каманду свету
ФОТА: BGK-MESHKOVA.COM

Берасцейскія гандбалісты сенсацыйна перамаглі ПСЖ і выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

ПСЖ - гэта не толькі футбольны клуб, за які выступаюць Нэймар ды іншыя зоркі. У гандболе парыжцаў таксама ўважаюць ці не за галоўны клуб. І гуляюць там найлепшыя спартоўцы планеты. Пра Ніколя Карабаціча вы напэўна чулі, нават калі надта за гандболам не сочыце.

Дык вось, ПСЖ проста цяпер - найлепшая каманда Еўропы разам з «Вардарам». Менавіта гэтыя каманды гулялі ў фінале Лігі чэмпіёнаў мінулага года. Македонцы тытул здабылі, але ў новым сезоне лепш выступае Пары Сэн-Жэрмэн. Французы да матчу з БГК страцілі балы толькі адзін раз, 30 верасня саступіўшы «Фленсбургу», піша «Трибуна».

У суботу, у рамках перадапошняга тура групавога этапу, ПСЖ прыехаў у Берасце. БГК, дарэчы, упершыню ў сезоне прадаў усе квіткі і сабраў аншлаг. Матч наведалі 3 740 гледачоў - роўна столькі змяшчае спарткомплекс «Вікторыя».

З першых хвілін матч пайшоў не паводле плану фаварытаў. Берасцейцы павялі 4:0 і давялі першы тайм да ўпэўненай перамогі - 19:13.

Але ў другой палове ПСЖ прадэманстраваў клас. Французы спакойна адыграліся і, здавалася, возьмуць сваё. Але «мяшкоўцы» не далі спаборнікам адарвацца ў ліку. А на апошняй хвіліне гаспадары і зусім выйшлі наперад - 29:28.

А затым пачалася гульня нерваў. Зваротная атака парыжцаў закончылася недакладным кідком. Здавалася, перамога ў руках БГК. Але праз дурную памылку (пас галкіперу кваліфікавалі як пасіўную атаку) берасцейцы страцілі валоданне і ледзь не выпусцілі перамогу - Адама Кейта закінуў, але праз секунду пасля фінальнай сірэны. Лік застаўся 29:28 на карысць БГК.

Такую эмацыйную развязку варта паглядзець самім.

Дарэчы, галоўнай зоркай матчу стаў не Ніколя Карабаціч, а «мяшковец» Петар Джорджыч - на ягоным рахунку аж 10 закінутых мячоў. Для гандбола гэта нерэальна шмат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках