Для прэзентацыі ракеты «Сармат» выкарыстоўвалі відэа сямігадовай даўніны
14- 1.03.2018, 19:51
- 28,040
Пуціна зноў падставілі з відэаграфікай.
У пасланні Пуціна Федэральнаму сходу для ілюстрацыі найноўшай ракеты «Сармат» выкарыстоўвалі відэаграфіку 7-гадовай даўніны, якая апісвае ракету «Воевода», паведамляюць «Новые Известия».
На вялікім экране ў выставачным цэнтры «Манеж» былі ўпершыню прадэманстраваны кадры выпрабаванняў найноўшага ракетнага комплексу, які пераўзыходзіць папярэднюю ракету «Булава» па далёкасці палёту, па колькасці і магутнасці баявых блокаў і наогул не баіцца ніякіх сістэм СРА.
На відэа была паказаная шахтавая ўстаноўка, з якой стартавала новая ракета «Сармат», і паказаны першы этап яе палёту. А затым на кадрах з сённяшняй «прэзентацыі» відаць, як баявы блок гэтай ракеты падзяляецца ў палёце на некалькі боегаловак (кадры на 2'07»).
Аднак дакладна такую ж відэаграфіку падзелу баявога блока на некалькі боегаловак можна ўбачыць на відэа, што ілюструе палёт ракеты Р-36м «Воевода» (яна ж «Сатана» па класіфікацыі NATO) з эфіру 2011 года на Першым канале (на 45-й секундзе).