24 красавiка 2024, Серада, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуска працуе дэпутаткай у Бельгіі

Як беларуска працуе дэпутаткай у Бельгіі

Ураджэнка Салігорска займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламента ў Антвэрпэне.

«Белсат» прапануе пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне.

Ураджэнка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію ў 1990-я. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі.

Шпацыр па адрасах БНР у Празе

Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове ХХ ст. У 1923 годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэшскае сталіцы сталі месцам спачыну двух Прэзідэнтаў Рады БНР – Пётры Крычэўскага і Васіля Захаркі.

Праская беларуская суполка «Скарына» даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.

Як працаваць на карысць Беларусі за мяжою

Алесь Адамковіч – з Вільні. Ён мяркуе, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць.

Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвечаныя беларусам Віленшчыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках