6 траўня 2024, панядзелак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэціс: Расея наважылася стаць стратэгічным апанентам

2
Мэціс: Расея наважылася стаць стратэгічным апанентам
ДЖЭЙМС МЭЦІС

Кіраўнік Пентагона заявіў, што пра гэта сведчыць атручэнне Скрыпаля, у якім брытанскія ўлады абвінавачваюць Расею.

Меркаваная датычнасць Расеі да атручвання былога двайнога агента і ягонай дачкі ў Вялікай Брытаніі сведчыць аб тым, што Масква «наважылася стаць стратэгічным праціўнікам», заявіў міністр абароны ЗША Джым Мэціс, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Мы заўсёды былі гатовыя да супрацоўніцтва з Расеяй там, дзе гэта магчыма», - заявіў Мэціс журналістам падчас адказу на пытанне, ці бачыць ён магчымасці для паляпшэння дачыненняў з Масквой пасля перавыбрання Уладзіміра Пуціна.

«На жаль, яны вызначылі стаць стратэгічным спаборнікам, як можна меркаваць на аснове таго, што адбылося ў Злучаным Каралеўстве», - дадаў ён, відавочна, маючы на ўвазе атручэнне Сяргея Скрыпаля ў Солсберы 4 сакавіка.

Мэціс таксама асудзіў Расею за анэксію Крыма і ваеннае ўмяшанне на ўсходзе Украіны.

«Спіс можна прадоўжыць», - сказаў ён.

Вялікая Брытанія і яе хаўруснікі настойліва патрабуюць ад Расеі патлумачыць, якім чынам яе былы двайны агент Скрыпаль і ягоная дачка былі атручаныя на брытанскай тэрыторыі з дапамогай нервова-паралітычнага рэчыва, якое, як сцвярджае Лондан, было распрацаванае ў Савецкім Саюзе.

Крызіс прывёў да ўзаемнай высылкі дыпламатаў з Лондана і Масквы.

Мэціс заявіў, што ЗША адкрытыя да паляпшэння стасункаў.

«Мы хочам стабільнасці, мы хочам міру, але ў той жа час мы будзем абараняць нашы дэмакратычныя інстытуты і нашых хаўруснікаў па NATO, - сказаў ён. - Мы адзіныя».

Адказваючы на пытанне, ці здзівілі яго вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, Мэціс адказаў: «Ні ў найменшай ступені».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках