29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 самых папулярных аўтамабіляў у Беларусі

2
Топ-10 самых папулярных аўтамабіляў у Беларусі

Лідзіруючыя пазіцыі ў Беларусі займаюць аўтамабілі з Нямеччыны і Францыі.

Ва ўсіх краінах 22 сакавіка кіроўцы адзначаюць прафесійнае свята - Міжнародны дзень таксіста. Сэрвіс «Максім» склаў рэйтынг аўтамабіляў, якія часцей за ўсё сустракаюцца на дарогах краіны, піша realbrest.by.

Лідзіруючыя пазіцыі ў Беларусі займаюць аўтамабілі з Нямеччыны і Францыі. Часцей за ўсё кіроўцы выбіраюць для працы Volkswagen Passat, які адрозніваецца стыльным дызайнам і манеўранасцю. Другое месца займае кампактны гарадскі аўтамабіль Opel Astra. Замыкае тройку лідараў Renault Logan, папулярнасць якога звязана не толькі з тэхнічнымі характарыстыкамі, але і з іміджам фірмы. Менавіта заснавальнікі Renault у 1905 годзе аднымі з першых выпусцілі аўтамабілі таксі ў кузаве «Ландо».

У спісе таксама прэзентаваныя маркі Audi, Toyota, Volkswagen і Mazda.

Топ-10 аўтамабіляў таксі

1. Volkswagen Passat - 17,4%

2. Opel Astra - 16,1%

3. Renault Logan - 12%

4. Opel Vectra - 12%

5. Renault Laguna - 8,3%

6. Audi A6 - 7,8%

7. Audi 100 - 7%

8. Toyota Prius - 6,7%

9. Volkswagen Golf- 6,7%

10. Mazda 626 - 6,2%

Выбарка складзеная паводле звестак чатырох гарадоў, дзе працуе сэрвіс «Максім»: Баранавічаў, Брэста, Віцебска і Магілёва.

Рэйтынг паказвае, што аўтамабілі ў Беларусі становяцца ўсё больш камфортнымі, застаючыся пры гэтым цалкам даступным відам транспарту. Кіроўцы рацыянальна падыходзяць да выбару аўтамабіля, бо заробак шмат у чым залежыць ад яго характарыстык. Яны купляюць надзейныя, камфартабельныя і эканамічныя машыны. Звяртаюць увагу на расход паліва, змяшчальнасць і манеўранасць.

Топ-10 аўтамабіляў - добрая падказка для любога кіроўцы, які шукае свой ідэальны аўтамабіль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках