Відэафакт: У парламенце Косава ўжылі слёзатачывы газ
1- 21.03.2018, 19:05
- 9,662
Такім чынам дэпутаты выступілі супраць ратыфікацыі пагаднення аб мяжы з Чарнагорыяй.
Дэпутаты ад апазіцыі 21 сакавіка ўжылі слёзатачывы газ на пасяджэнні парламента Косава, паведамляе «Медуза».
Такім чынам яны выступілі супраць ратыфікацыі пагаднення аб мяжы з Чарнагорыяй. Апазіцыя мяркуе, што Косава па ўмовах гэтай дамовы аддае суседняй краіне частку сваёй тэрыторыі.