18 красавiка 2024, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан параўнаў Пуціна з Гітлерам

18
Барыс Джонсан параўнаў Пуціна з Гітлерам
Барыс Джонсан

Са слоў кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі, Пуцін выкарыстоўвае ЧС у футболе таксама, як Гітлер выкарыстаў Алімпійскія гульні 1936 года.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі параўнаў прэзідэнта Расеі з лідарам нацысцкай Нямеччыны. Са слоў Барыса Джонсана, Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае Чэмпіянат свету ў футболе таксама, як Адольф Гітлер выкарыстаў Алімпійскія гульні 1936 года для ўмацавання іміджу краіны. З такой заявай кіраўнік брытанскага МЗС выступіў на пасяджэнні парламента. Там абмяркоўвалася пытанне ўдзелу Вялікабрытаніі ў спаборніцтвах у Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас свайго выступу Джонсан адзначыў, што Пуцін паводзіць сябе агрэсіўна і не лічыцца з меркаваннем міжнародных партнёраў. Міністр сказаў, што Лондан запатрабаваў ад Масквы забяспечыць бяспеку брытанскіх заўзятараў. Пры гэтым, са слоў Джонсана, улады краіны актыўна адгаворваюць людзей ад паездкі ў Расею.

Кіраўнік МЗС паінфармаваў што прадстаўнік каралеўства, які адказвае за бяспеку футбольных фанатаў падчас Чэмпіянату, быў выдвараны з Расеі ў рамках захадаў у адказ за высылку 23 расейскіх дыпламатаў з Вялікабрытаніі.

Стасункі Лондана і Масквы абвастрыліся пасля атручвання ў Солсберы былога афіцэра ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі. Інцыдэнт адбыўся 4 сакавіка. Вялікабрытанія ўважае, што пацярпелых атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным у СССР. У рамках расследавання «справы Скрыпаля» Лондан выслаў 23 расейскіх дыпламатаў. Масква ў адказ заявіла пра высылку брытанскіх дыппрадстаўнікоў і закрыццё Брытанскай рады ў Расеі. Расейскія ўлады сваё дачыненне да атручвання Скрыпалей зняпраўджваюць.

У снежні 2004 года ФСБ арыштавала Скрыпаля паводле абвінавачвання ў супрацоўніцтве з ангельскай разведкай. У жніўні 2006 года Маскоўскі акруговы вайсковы суд вынес абвінаваўчы прысуд, Скрыпаль быў пазбаўлены ўсіх званняў і асуджаны на 13 гадоў турэмнага зняволення. У 2010 годзе ён быў памілаваны разам з трыма іншымі расейцамі. Пазней іх абмянялі на затрыманых у ЗША расейскіх агентаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках