HIMARS знішчыў расійскі «Бук» коштам $5 мільёнаў
- 4.09.2026, 12:59
Эфектны ўдар трапіў на відэа.
У сеціве з’явіўся відэазапіс знішчэння дарагой варожай сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», украінскія вайскоўцы 45-й асобнай артылерыйскай брыгады з дапамогай РСЗА «HIMARS» знішчылі варожую пуска-зарадную ўстаноўку (ПЗУ) зенітна-ракетнага комплексу «Бук».
Кошт гэтай «тлустай» мэты прыблізна ацэньваецца ў 5 мільёнаў долараў ЗША.
Выявіць і ператварыць у яркі феерверк расійскую ПЗУ ўдалося дзякуючы зладжанаму ўзаемадзеянню са сумежнымі падраздзяленнямі Трэцяга армійскага корпуса.
Украінскія вайскоўцы выявілі і ператварылі ў феерверк пуска-зарадную ўстаноўку ЗРК «Бук» коштам 5 млн долараў. Апублікаваныя кадры знішчэння.