Расейскі хакер скраў больш за $600 тысяч у беларускіх банкаў
7- 21.03.2018, 19:44
- 18,084
У пошуку грамадзяніна РФ браў удзел Інтэрпол.
У Беларусі завяршылі расследаванне ў дачыненні да 49-гадовага жыхара Рыгі, які ўдзельнічаў ва ўзломе беларускіх банкаў і крадзяжы больш за 600 тысяч даляраў. Нагадаем, гэтай сумай за некалькі гадзін зламыснікі завалодалі з 27 банкаматаў, размешчаных у Менску, Магілёве і Віцебску. У пошуку рыжаніна браў удзел Інтэрпол, паведамляе tut.by.
49-гадовы рыжанін, грамадзянін Расеі ўдзельнічаў у ашуканскай групе, якая за некалькі гадзін узламала банкаматы беларускіх банкаў і завалодала 527 тысячамі даляраў, 67,5 тысячы еўраў і амаль 109 тысячамі беларускіх рублёў.
Арганізатара гэтай групы ў лютым суд Партызанскага раёна прысудзіў да 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўвайшоў.
Цяпер жа завершана расследаванне ў дачыненні да жыхара Рыгі, якія браў удзел у крадзяжы грошай у банкаў. Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
«Механізм злачынства складаўся ў атрыманні з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння аддаленага доступу да кампутарных сістэм банкаматаў і кантролю над імі, - распавялі ў прэс-службе Следчага камітэта. - У далейшым кіраўнікамі арганізаванай групы падбіраліся выканаўцы, якія атрымлівалі грошы з банкаматаў у розных гарадах пасля аддаленага актывавання іх выдачы.
Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпелі банкі Беларусі і Кыргызстана. Агульная сума шкоды ад дзеянняў злачынцаў у дзвюх краінах перавышае 2 мільёны беларускіх рублёў у эквіваленце.
Адным з выканаўцаў быў 49-гадовы рыжанін.
- У адпаведнасці з размеркаванымі ролямі, выканаўцам, так званым мулам неабходна было толькі дабегчы да патрэбнага банкамата ў пэўны час, забраць грошы, якія апарат выдаваў без выкарыстання карт, і перадаць іх іншаму ўдзельніку групы - каардынатара. Менавіта «мулам», паводле іерархіі групы, і быў фігурант завершанай крымінальнай справы. Пры гэтым, улічваючы выбудаваную сістэму канспірацыі, ён не ведаў усе дэталі злачынства, - адзначаюць у прэс-службе Следчага камітэта.
Як усталявалі следчыя, 49-гадовы жыхар прыехаў у Беларусь на параду знаёмага, якому ён завінаваціў грошы. Мужчыне ў залік запазычанасці трэба было прыехаць у нашу краіну і забраць дакументы.
- Па прыездзе ў Менск высветлілася, што паслуга заключаецца ў тым, каб пад'ехаць па некалькіх адрасах да банкаматаў і ў патрэбны час забраць грошы. Як высветлілася, яны самі з'яўляліся з прылады, не трэба было карыстацца ніякімі банкаўскімі картамі. Абвінавачаны, які раней не меў праблем з законам, пазней раскажа, што сумеўся і, разумеючы, што такія дзеянні каральныя, засумняваўся, ці варта ўдзельнічаць у такім. Аднак, уразіўшыся «грашыма з неба», мужчына, з ягоных слоў, «спакусіўся» і пагадзіўся, - тлумачаць у прэс-службе Следчага камітэта.
У жніўні 2017 года 49-гадовага рыжаніна затрымалі ў Сафіі балгарскія праваахоўнікі, амаль праз 4 месяцы ён быў экстрадаваны ў Беларусь.
- Падчас следства мужчына прызнаў віну ў поўным аб'ёме і раскаяўся ў зробленым. Прычыненую шкоду на суму больш за 163 тысячы рублёў кампенсаваная 49-гадовым фігурантам у поўным аб'ёме, - адзначаюць у СК.