4 верасня 2026, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая замежная авіякампанія перастала лётаць у Расію

Першая замежная авіякампанія перастала лётаць у Расію

Air Tanzania спыніла палёты ў Маскву з-за рызык для бяспекі.

Air Tanzania прыпыніла палёты паміж Дар-эс-Саламам і Масквой, спасылаючыся на ацэнку рызык і бяспеку пасажыраў. Гэта першая замежная авіякампанія, якая адмовілася ад рэйсаў у Расію пасля папярэджання Уладзіміра Зяленскага аб небяспецы расійскай паветранай прасторы.

Рэйсы TC422 і TC423 прыпыненыя з 4 верасня на нявызначаны тэрмін, паведаміла Air Tanzania. Кампанія патлумачыла, што прыняла рашэнне пасля планавай ацэнкі рызык на маршруце.

«Air Tanzania пастаянна праводзіць такія ацэнкі па ўсёй сваёй маршрутнай сетцы, і калі вынік сведчыць на карысць паўзы, мы яе робім. Пытанні бяспекі заўсёды маюць перавагу над камерцыйнымі», — гаворыцца ў паведамленні перавозчыка.

Пасажырам прапанавалі поўнае вяртанне сродкаў або бясплатна перанесці палёт на іншую дату ці выбраць іншы маршрут.

Калі рэйсы адновяцца, невядома.

Прамыя палёты паміж Танзаніяй і Расіяй запусцілі толькі ў ліпені 2026 года — пасля перапынку, які пачаўся падчас пандэміі каранавіруса. Самалёты Boeing 787 Dreamliner павінны былі тры разы на тыдзень лётаць па маршруце Дар-эс-Салам — Масква — Занзібар.

Расавіяцыя называла прыход Air Tanzania «вельмі добрым крокам у развіцці авіяцыйнай даступнасці ўсяго Афрыканскага кантынента». У перспектыве расійскія чыноўнікі разглядалі магчымасць падоўжыць маршрут да Сейшэльскіх астравоў.

Танзанія папулярная сярод расіян дзякуючы сафары-паркам і курортам Занзібара. Air Tanzania была адзіным перавозчыкам, які выконваў прамыя рэйсы паміж краінамі, піша «База».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках