26 красавiка 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Коржыч: Я бачу, што справа спускаецца на тармазах

14
Святлана Коржыч: Я бачу, што справа спускаецца на тармазах
СВЯТЛАНА КОРЖЫЧ
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Суды паводле «Справы Коржыча» пачнуцца пасля 9 красавіка.

Пра гэта распавяла Святлана Коржыч - мама радавога, якога 3 кастрычніка 2017 года знайшлі павешаным на тэрыторыі 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах.

«Сказалі, папярэдняе расследаванне павінна скончыцца 9 красавіка. Гэта мне тэлефанавалі з Генпракуратуры. Я кажу: «Вы, можа, ужо да ўрадавых узнагарод рыхтуеце забойцаў майго сына?». - «А што вы так перабольшваеце?». А я не перабольшваю. Я ж бачу, што ўсё спускаецца на тармазах. Вось, бабуля [Сашы Коржыча] памерла. Можа, чакаюць, што і я памру, і не застанецца зацікаўленых асобаў», - расказвае Еўрарадыё Святлана Коржыч.

Днямі ў Суд Барысаўскага раёна паступіла ўжо трэцяя крымінальная справа аб нестатутных дачыненнях у Печах. Абвінавачаным праходзіць «сяржант Б.» - паводле версіі следства, цягам некалькіх месяцаў ён здзекваўся з жаўнераў. У судзе Еўрарадыё паведамілі, што «сяржант Б.», працэс над якім пачнецца найбліжэйшым часам, служыў у той жа вайсковай частцы №43064, у якой праходзіў тэрміновую службу Аляксандр Коржыч.

Адзін з прыкладна дзясятка абвінавачаных паводле «Справы Коржыча» - таксама сяржант, і таксама «Б». Хаця ягонае прозвішча не паведамлялася, Еўрарадыё мяркуе, што гаворка ідзе пра Яўгена Бараноўскага (у частцы ён вядомы пад мянушкай «Бэран»). Але на прамое пытанне: ці адна і тая ж асоба «сяржант Б.» са свежай крымінальнай справы і сяржант Яўген Бараноўскі са «Справы Коржыча» - вядучы спецыяліст Суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела адказаў адмоўна:

«Гэта са «Справай Коржыча» не звязана абсалютна. Гэта не Бараноўскі».

Крывела ўдакладніў, што «сяржант Б.» можа паралельна фігураваць у іншых справах паводле іншых артыкулаў. Але інфармацыі пра гэта ў Судзе Барысаўскага раёна няма.

Следства ўважае за даведзенае, што «сяржант Б.» сістэматычна патрабаваў у падначаленых, каб тыя куплялі яму каву і цыгарэты. Таксама з 16 ліпеня да 14 кастрычніка 2017 гады ён забіраў у радавых смартфоны. Убачыўшы, як радавыя карыстаюцца забароненымі ў войску мабільнікамі з камерамі, ён не дапедамляў пра гэта кіраўніцтву, а проста забіраў тэлефоны, а потым тэлефанаваў з іх за кошт былых уладальнікаў.

Апошні эпізод у справе «сяржанта Б.» такі: у калідоры медроты ён разбіў губу радавому, які наважыў забраць у сяржанта свой уласны тэлефон. Гэта адбылося 14 кастрычніка 2017 года, калі ў частцы ўжо поўным ходам працавалі следчыя. Эпізод паказальны, каб прадставіць, якіх маштабаў дасягнула дзедаўшчына ў Печах і наколькі беспакаранымі адчувалі сябе сяржанты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках