20 жнiўня 2026, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атручаны разам са Скрыпалем паліцыянт загаварыў

10
Атручаны разам са Скрыпалем паліцыянт загаварыў

Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка застаюцца ў коме.

Паліцыянт, які, як і былы шпіён Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка, быў шпіталізаваны пасля атручвання нервова-паралітычным рэчывам у брытанскім горадзе Солсберы, выйшаў з комы і пачаў гаварыць. Пра гэта паведаміла кіраўніца МУС Вялікай Брытаніі Амбер Рад, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў Рад, стан афіцэра паліцыі, які першы патрапіў на месца здарэння, па-ранейшаму цяжкі, але ёсць надзея на паляпшэнне. Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка застаюцца ў коме.

Міністр таксама адмовілася раскрываць якія-небудзь падрабязнасці аб рэчыве, якім былі атручаныя Скрыпаль, ягоная дачка і паліцыянт. Раней у паліцыі Вялікай Брытаніі заявілі, што гэта нервова-паралітычнае рэчыва, назва якога не ўдакладняецца.

Следчыя разглядаюць сітуацыю, як замах на забойства, заявіў кіраўнік контртэрарыстычнага падраздзялення паліцыі Марк Роўлі.

Сяргей Скрыпаль - былы палкоўнік ГРУ. У Расеі яго асудзілі паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць Вялікай Брытаніі. У 2010 годзе яго абмянялі на расейскіх агентаў, выкрытых у ЗША. 4 сакавіка Скрыпаля і ягоную дачку знайшлі ў несвядомым стане на лаўцы ў гандлёвым цэнтры ў Солсберы і даставілі ў лякарню з сімптомамі атручвання моцнадзейным сінтэтычным рэчывам. Пазней з прыкметамі атручвання былі шпіталізаваныя двое брытанскіх паліцыянтаў, якія займаліся справай Скрыпаля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках