21 траўня 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва і Польшча выказалі адзіную пазіцыю аб БелАЭС і «Паўночнай плыні - 2»

6
Літва і Польшча выказалі адзіную пазіцыю аб БелАЭС і «Паўночнай плыні - 2»

Польшча і Літва не будуць закупляць электраэнэргію ад небяспечнай атамнай станцыі ў Астраўцы.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім, дзе адзначыла, што абедзве дзяржавы выказваюць агульную пазіцыі ў стаўленні да праектаў БелАЭС і газаправода «Паўночная плынь - 2», паведамляе ў пятніцу прэс-служба прэзідэнцкага палаца Літвы.

На сустрэчы ў Вільні прадстаўнікі дзвюх дзяржаў абмяркоўвалі пазіцыю краін у дачыненні да праектаў БелАЭС і «Паўночная плынь - 2». «Польшча, як і Літва, прытрымліваецца прынцыповай пазіцыі не набываць электраэнэргію з атамнай станцыі, якая будуецца побач з горадам Астраўцом у Гарадзенскай вобласці. Абедзве дзяржавы выказаліся за тое, каб газавая дырэктыва ЕЗ і стандарты канкурэнтнай празрыстасці выконваліся ўсімі праектамі энэргетычнай інфраструктуры», - адзначае прэзідэнцкі палац.

Акрамя таго, на сустрэчы прэм'ер-міністра Літвы Саўлюса Сквярняліса з калегам з Польшчы таксама абмяркоўваўся праект БелАЭС. «Мы ацэньваем пазіцыю Польшчы не закупляць электраэнэргію ад небяспечнай атамнай станцыі ў Астраўцы», - сказаў Сквярняліс на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Маравецкім.

Прэзідэнт Літвы і прэм'ер-міністр Польшчы вялікую ўвагу надалі агульным прыярытэтам новага бюджэту Еўразвязу на найбліжэйшыя сем гадоў. «Большасць прыярытэтаў Літвы і Польшчы ў плане новага бюджэту ЕЗ супадаюць», - сказала Грыбаўскайтэ.

Абедзве дзяржавы дамовіліся, што бюджэт ЕЗ павінен быць накіраваны на развіццё рэгіёну, забеспячэнне аднолькавых умоў для ўсіх земляробаў ЕЗ і спрыянне ажыццяўленню стратэгічных аб'ядноўваючых праектаў. «Brexit, новыя глабальныя пагрозы бяспекі, гандаль прадугледжваюць складаныя дыскусіі, таму неабходна забяспечыць агульныя інтарэсы», - гаворыцца ў паведамленні прэзідэнцкага палаца.

Адзначаецца, што Літву і Польшчу аб'ядноўвае мэта забяспечыць фінансаванне праектаў, якія маюць стратэгічнае значэнне для ўсяго рэгіёну: сінхранізацыі электрасеткі, газавага злучэння GIPL, і транспартнага калідора RailBaltica.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках