10 лiпеня 2026, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Існуе міф, што беларускі прадукт вельмі добры

15
Леанід Заіка: Існуе міф, што беларускі прадукт вельмі добры
ЛЕАНІД ЗАІКА

У Беларусі няма сістэмы кантролю якасці прадукцыі.

Часовую забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі плануе ўвесці Рассельгаснагляд з 15 сакавіка. Калі раней пад расейскія санкцыі падпадалі асобныя беларускія прадпрыемствы, то цяпер - усе.

Эканаміст Леанід Заіка адзначае ў каментары для «Радыё Рацыя», што забароны расейскага боку могуць быць нават на карысць беларускім спажыўцам малочнай прадукцыі:

- У Беларусі няма сістэмы кантролю якасці прадукцыі, таму можна сказаць дзякуй Рассельгаснагляду. Там акрамя малака і мяса ідзе. Ведаю, як у нас арганізавана работа лабараторый на малочных прадпрыемствах. Мы цалкам у няведанні. Існуе такі міф, што беларускі прадукт вельмі добры. Але гэта толькі міф. Паводле аб'ектыўных ацэнак мы нічога не ведаем. Калі расейцы возьмуцца за нас, то мы, магчыма, лепш будзем карміць і сваё насельніцтва, - заявіў эканаміст.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках