23 траўня 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы вугорцаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць Орбана

1
Тысячы вугорцаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць Орбана

Удзельнікі пратэсту патрабавалі пераліку галасоў і новага закона аб выбарах.

У суботу, 14 красавіка, у Будапэшце прайшла шматтысячная акцыя "Мы - большасць". Людзі выйшлі на пратэст супраць вынікаў выбараў, на якіх упэўненую перамогу атрымала партыя ФІДЕС на чале з Віктарам Орбанам, паведамляе lb.ua.

ФІДЕС атрымаў 49% галасоў на выбарах у аднамандатнай акрузе, а яго прадстаўнікі атрымалі перамогу ў 91 з 106 выбарчых акруг, што разам забяспечыла партыі дзве траціны мандатаў у новым скліканні вугорскага парламенту. Аднак Будапэшт, дзе прайшла акцыя пратэсту, пераважна галасаваў за левых. На думку ўдзельнікаў пратэсту, такая выбарчая сістэма забяспечыла несправядлівыя вынікі выбараў.

На акцыю выйшла пераважна моладзь, якая менш за ўсё падтрымлівае ФІДЕС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках