26 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аштрафавалі пенсіянера, супраць якога міліцыя ўжыла сілу

15
Аштрафавалі пенсіянера, супраць якога міліцыя ўжыла сілу

Інцыдэнт у Оршы атрымаў прадаўжэнне.

Дзядуля з Оршы, супраць якога міліцыянты ўжылі фізічную сілу, пакараны штрафам, паведамляе orsha.eu.

Пра гэта паведамляецца на сайце абласной управы міліцыі. Суд над пажылым мужчынам прайшоў 12 красавіка. Затрыманы абвінавачваўся паводле двух артыкулаў: парушэнне правілаў дарожна-транспартнага руху і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню міліцыі.

Паводле інфармацыі міліцыі, 69-гадовы пенсіянер прызнаў сваю віну і раскаяўся. Улічыўшы раскаянне і ўзрост парушальніка, суд на яго наклаў мінімальнае пакаранне. За парушэнне правілаў руху пенсіянер атрымаў папярэджанне, а за непадпарадкаванне абышоўся мінімальным штрафам дзве базавыя велічыні – 49 рублёў.

Увага! На відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках