4 траўня 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне разгарэўся карупцыйны скандал праз уцекачоў

6
У Нямеччыне разгарэўся карупцыйны скандал праз уцекачоў

Уцекачы незаконна атрымалі прытулак.

У нямецкім Брэмене чыноўніцу з установы ў пытаннях міграцыі і ўцекачоў падазраюць у карупцыі і хабарніцтве, паведамляе Deutsche Welle.

Чыноўніцу абвінавачваюць у задавальненні больш чым 1200 хадайніцтваў пра прытулак без дастатковых на тое прававых падстаў. Праводзяцца адпаведныя следчыя дзеянні.

Ва ўрадзе Нямеччыны пацвердзілі факт расследавання. Прэс-сакратар урада ФРГ Штэфан Зайберт заявіў, што гаворка ідзе пра «вялікія падазрэнні» што да чыноўніцы.

У МУС краіны дадалі, што падазраваная часова адхіленая ад выканання абавязкаў. Падрабязнасці не разгалошваюцца праз правядзенне следства.

З паведамленняў СМІ, большасць хадайніцтваў аб прытулку, якія чыноўніца задаволіла без наяўных падстаў, былі пададзеныя язідамі - прадстаўнікамі блізкаўсходняй курдскай этнічнай групы. Асноўная маса язідаў жыве ў паўночным Іраку, у Сірыі, Арменіі, Грузіі, Расеі і Украіне.

Акрамя названай супрацоўніцы пракуратура падазрае яшчэ трох юрыстаў і перакладчыка. Ці мела месца перадача сродкаў у абмен на дзеянні чыноўніцы, невядома. Як мінімум гаворка ідзе пра «падарункі» ў выглядзе запрашэнняў у рэстарацыю.

Таксама паведамляецца, што колькасць выпадкаў беспадстаўнага задавальнення хадайніцтваў аб прытулку нават больш наяўных пакуль афіцыйных звестак - следчыя нібыта выявілі блізу 2000 выпадкаў у 2013-2017 гадах. Толькі 98 хадайніцтваў былі ў кампетэнцыі аддзялення ў Брэмене.

Шукальнікі прытулку, як паведамляецца, былі ў асноўным не з Брэмена, а з Ніжняй Саксоніі і Паўночнага Рэйна-Вестфаліі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках