Фёдараў назваў сапраўдную прычыну сваёй адстаўкі
- 30.07.2026, 5:46
- 2,574
Гэта не канфлікт са Сырскім.
Былы міністр абароны Міхаіл Фёдараў заявіў, што не хоча будаваць тэорыі або пераказваць прыватныя размовы з прэзідэнтам, але лічыць, што сапраўдная прычына яго адстаўкі — не ў канфлікце з галоўнакамандуючым Аляксандрам Сырскім.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю на YouTube-канале «Украінскай праўды».
«Вакол Міністэрства абароны і мяне як міністра апынулася вельмі шмат людзей, бо мы пачалі перабудоўваць мноства розных унутраных працэсаў. І, зыходзячы з таго, што адбывалася ў публічнай прасторы — пэўны ціск, увага з боку праваахоўных органаў да нашай працы, — прыкладна з пачатку красавіка стала зразумела, што градус напружання расце і што гэта мусіць нечым скончыцца», — сказаў Фёдараў.
Па яго словах, незадаволенасць выклікала менавіта перабудова працэсаў у сферы закупак і тэндэраў.
«Прычына, звязаная з закупкамі, з тэндэрамі, з тым, што мы пачалі перабудоўваць працэсы ў гэтым кірунку, — гэта выклікала вялікую незадаволенасць у многіх людзей, якія пачалі пастаянна ўплываць і сеяць негатыў не толькі вакол прэзідэнта, але і ўвогуле ў медыяпрасторы», — дадаў экс-міністр.