27 красавiка 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржструктуры РФ масава закупляюць VPN для абыходу блакаванняў Раскамнагляду

5
Дзяржструктуры РФ масава закупляюць VPN для абыходу блакаванняў Раскамнагляду

На дзяржзакупах ёсць тэндэры ад Расгвардыі, Русгідра і філіяла Рассельгасбанка.

Расейскія дзяржаўныя структуры, сярод якіх Русгідра, Пецярбуржскі метрапалітэн, Расгвардыя і іншыя, абвясцілі тэндэры на закуп VPN-сэрвісаў, з дапамогай якіх можна абыходзіць блакаванні Раскамнагляду, у тым ліку Telegram.

Пра гэта паведамляе Znak.com са спасылкай на сайты дзяржзакупаў.

На дзяржзакупах ёсць тэндэры ад Расгвардыі, Русгідра і філіяла Рассельгасбанка, якім кіруе сын кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Патрушаў.

Ва ўсіх выпадках у дакументах паказаныя ўнутраныя прыватныя сеткі для карыстання структурамі кампаній. Філіял банка гатовы заплаціць за гэтыя паслугі 10 млн руб (прыкладна 5 млн грн).

Паводле звестак СМІ, VPN таксама хочуць закупіць у Пенсійным фондзе, метрапалітэне Санкт-Пецярбурга, ГУП «ТЭК СПб», ФГУП «Дзяржкарпарацыя арганізацыі паветранага руху ў РФ», управа лясамі Ленінградскай вобласці, некалькіх паліцэйскіх управаў і рэгіянальных цэнтральных лякарняў.

Ва ўправе МУС Растоўскай вобласці на прыватныя сеткі гатовыя выдаткаваць да 37 млн руб (дзесьці 19 млн грн).

Пецярбуржская падземка ўклала кантракт на суму 246 тысяч рублёў для санаторыя «Балтыйскі бераг» з мэтай «пашырэння магчымасцяў доступу ў сетку Інтэрнэт».

У прэс-службе ГУП «ТЭК СПб» заявілі, што кампаніі спатрэбіўся VPN для «абмену інфармацыяй паміж дыспетчарскай і цэнтральнымі цеплавымі пунктамі».

Пасля забароны Telegram Раскамнагляд папярэдзіў уладальнікаў VPN і проксі-сэрвераў аб будучых блакаваннях «за экстрэмізм і заклікі да масавых беспарадкаў».

20 красавіка рэгулятар абмежаваў доступ да 18 VPN і проксі-сэрвісаў.

Нагадаем, 13 красавіка Таганскі суд Масквы пастанавіў задаволіць пазоў Раскамнагляда аб блакаванні мэсэнджара Telegram у Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках