Узброеныя сілы Украіны здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці
- 21.08.2026, 9:58
- 3,328
Украінскія вайскоўцы прасунуліся на поўдзень ад Добрапілля.
Учора Сілы абароны Украіны прарваліся наперад у Данецкай вобласці — на поўдзень ад Добрапілля.
Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
«Геалакацыйныя відэазапісы, апублікаваныя 20 жніўня, сведчаць пра тое, што ўкраінскія войскі нядаўна прасунуліся ў паўночна-заходняй частцы Вадзянскага (паўднёвей Добрапілля)», — паведамляюць амерыканскія аналітыкі.
Паводле іх слоў, расійскія войскі таксама заяўляюць пра прасоўванне на гэтым участку фронту, аднак ніякіх пацверджанняў іх словам пакуль няма.
Нягледзячы на гэта, дакладна вядома, што армія РФ нядаўна прасунулася на паўднёвы захад ад Пакроўска.
Згодна з дадзенымі ISW, за апошнія двое сутак расійскія захопнікі працягвалі наступальныя дзеянні на поўначы Харкаўскай вобласці. Аднак ім не ўдалося зрушыцца з месца — Сілы абароны Украіны правялі новыя паспяховыя контратакі.
«Расійскія войскі атакувалі на напрамках Баравой і Куп'янска 20 жніўня, калі ўкраінскія войскі контратакавалі на поўнач ад Куп'янска, але ISW не выявіў доказаў прасоўвання расійскіх войскаў», — адзначаюць аналітыкі.
ISW звяртае ўвагу, што армія РФ павялічвае колькасць удараў на Куп'янскім напрамку. Гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку ворага да будучых наземных атак.
«Расійскія войскі таксама працягваюць выкарыстоўваць відэазапісы, змененыя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб ствараць ілжывыя заявы пра прасоўванне», — папярэджваюць амерыканскія аналітыкі.