4 траўня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамэнт ЗША: Беларусь па-ранейшаму з'яўляецца аўтарытарнай дзяржавай

5
Дзярждэпартамэнт ЗША: Беларусь па-ранейшаму з'яўляецца аўтарытарнай дзяржавай

Да такой высновы прыйшоў Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваім штогадовым дакладзе аб стане правоў чалавека ў свеце.

Даклад прадставіў выконваючы абавязкі дзяржсакратара ЗША Джон Саліван.

Найбольш значнымі праблемамі правоў чалавека ў Беларусі ў дакуменце названыя катаванні, цяжкія ўмовы ўтрымання ў турмах; адвольны арышт і ўтрыманне пад вартай; няздольнасць забяспечыць справядлівыя судовыя працэсы праз умяшанне выканаўчай улады ў судовыя органы, а некаторыя судовыя працэсы закрытыя для грамадскасці; умяшанне ў прыватнае жыццё; сур'ёзнае ўмяшанне ў свабоду выказвання меркаванняў і прэсу; гвалт у дачыненні да журналістаў і іх затрыманне, піша «Радыё Свабода»..

Дзярждэп ЗША таксама звяртае ўвагу на жорсткія абмежаванні свабоды сходаў і асацыяцый, выпадкі крымінальнага пакарання за заклік да мірных дэманстрацый; абмежаванне свабоды перамяшчэння, напрыклад, былых палітычных зняволеных, а таксама ціск на незалежныя прафзвязы.

На думку Дзярждэпу ЗША, грамадзянскія правы ў Беларусі па-ранейшаму ў значнай ступені абмяжоўваюцца.

Грамадзянскія ўлады, напрыклад, Аляксандр Лукашэнка, утрымлівалі эфектыўны кантроль над сіламі бяспекі.

«Улады на ўсіх узроўнях дзейнічалі беспакарана і не рабілі крокаў для пераследу або пакарання службовых асоб урада ці сілаў бяспекі, якія здзяйснялі парушэнні правоў чалавека», - падкрэсліваецца ў дакладзе Дзярждэпартамента ЗША.

Расейскай Федэрацыі ў дакладзе прысвечана 64 старонкі. У справаздачы Дзярждэпу выконваючы абавязкі дзяржсакратара Джон Саліван падкрэсліў, што адным з галоўных фактараў, якія ўплываюць на сітуацыю з выкананнем правоў чалавека, з'яўляецца «акупацыя і анэксія Крымскага паўвострава», а таксама канфлікт на ўсходзе Украіны, дзе Расея «прадаўжае ўзбройваць, кіраваць і трэніраваць падраздзяленні сепаратыстаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках