19 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі ўрад: Актыўнасць расейскіх троляў вырасла на 4000%

1
Брытанскі ўрад: Актыўнасць расейскіх троляў вырасла на 4000%

Гэта адбылося пасля атручвання Скрыпалёў.

Актыўнасць троляў і ботаў, звязаных з Расеяй, рэзка павялічылася пасля атручвання перабежчыка з ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, паведамляе The Guardian, спасылаючыся на справаздачу брытанскага ўрада. Паводле звестак экспертаў, актыўнасць павялічылася на 4000%, піша "Настоящее время".

Адзін бот-карыстальнік на твітары адпраўляў блізу 100 паведамленняў у перыяд з 7 красавіка і да адключэння, ягоныя твіты паглядзелі 23 мільёны карыстальнікаў.

У асноўным @Ian56789 пісаў пра тое, што хімічная атака ў сірыйскім горадзе Дума была сфальсіфікаваная. Аналагічны карыстальнік з нікам @Partisangirl запосціў 2300 паведамленняў, іх за 12 дзён убачылі 61 млн карыстальнікаў.

Звязаныя з Расеяй боты адначасова каментавалі і напад у Думе, і напад у Солсберы, гаворыцца ў дакладзе. Урадавыя эксперты ў сацыяльных сетках задакументавалі актыўнасць 45 тысячаў старонак з дэзінфармацыяй.

Пасля ракетнага ўдару, нанесенага кааліцыяй ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі ў ноч на 14 красавіка, прадстаўніца Пентагона Дана Уайт сказала, што "расейская кампанія дэзінфармацыі ўжо пачалася: За апошнія 24 гадзіны актыўнасць расейскіх троляў вырасла на 2000%".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках