9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітэмігрантка Курносава: Спадзяюся, што ПАРЕ пяройдзе ад напісання паперак да дзеяння

Палітэмігрантка Курносава: Спадзяюся, што ПАРЕ пяройдзе ад напісання паперак да дзеяння
ВОЛЬГА КУРНОСАВА

Палітэмігрантка з РФ выказалася наконт рэзалюцыі ПАРЕ аб супрацьдзеянні расейскай прапагандзе.

Толькі прыняцця рэзалюцыі ПАРЕ аб супрацьдзеянні расейскай прапагандзе будзе недастаткова, каб развязаць гэтую праблему, сказала ў каментары выданню «Гордан» палітэмігрантка з РФ, экспэрт міжнароднага аналітычнага цэнтра ў барацьбе з крамлёўскай прапагандай Continental European Union Club Вольга Курносава.

«У Еўропы тут дзве мэты. Па-першае, абарона ўласнай інфармацыйнай прасторы ва Украіне і іншых еўрапейскіх краінах. А па-другое, праца з інфармацыйнай прасторай Расеі. Апошнія выбары ў РФ паказалі, што больш за палову насельніцтва краіны за Пуціна (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. - заўв.) не галасавалі.

Нават нягледзячы на ўсю прапаганду. І з гэтымі людзьмі можна і трэба працаваць. Мне б хацелася, каб, акрамя прыняцця рэзалюцый, Еўропа здзяйсняла канкрэтныя дзеянні. Крэмль адчувае сябе ўпэўнена – яму здаецца, што Захад у першую чаргу заўсёды будзе думаць пра свае бізнэс-інтарэсы. Гэта значыць, яны думаюць, што ўрады заходніх краін будуць прымаць наконт РФ нейкія пастановы, але пры гэтым аддадуць перавагу ўсё спускаць на тармазах», - адзначыла Курносава.

На яе думку, Еўропа ўсвядоміла ступень пагрозы, якая зыходзіць ад Расеі, толькі пасля атручвання экс-афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

«Каб перамагчы прапаганду, трэба не проста гаварыць праўду, але і мець каналы яе распаўсюду. Да прыкладу, спробы заблакаваць Telegram у РФ прывялі да росту яго аўдыторыі ўдвая. Еўропа ўсвядоміла, з кім мае справу, не так даўно. Думаю, гэта адбылося пасля атручвання Скрыпалёў. Захад сутыкнуўся з актамі тэрарызму на сваёй тэрыторыі. Спадзяюся, яны пяройдуць ад напісання паперак да дзеяння. Але ў Еўропе ўсё адбываецца вельмі павольна - занадта доўга пракручваецца бюракратычны механізм. І я разумею, Украіне крыўдна, што працэс супрацьдзеяння прапагандзе РФ быў запушчаны толькі пасля тэракту ў Вялікай Брытаніі», - падкрэсліла Курносава.

25 красавіка ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб супрацьдзеянні расейскай прапагандзе. Чальцы асамблеі рэкамендавалі краінам – чальцам Рады Еўропы заснаваць органы для адсочвання дэзінфармацыі і хлусні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲