У Сеціве з'явіліся «першыя рэальныя фота» iPhone SE 2
- 26.04.2018, 18:04
- 10,607
Бюджэтная версіі iPhone, як мяркуецца, будзе прэзентаваная ў чэрвені.
Пагалоскі пра бюджэтную версію iPhone ходзяць ужо даўно, мяркуецца, што апарат пакажуць у чэрвені на канферэнцыі Apple для распрацоўнікаў WWDC 18. Асноўная праблема заключаецца ў тым, што інфармацыя з розных крыніц можа супярэчыць адна адной. Адны сцвярджаюць, што змены закрануць вонкавы выгляд, а «начынне» не закрануць, іншыя паведамляюць пра поўную рэвізію «жалеза» і стары дызайн. піша onliner.by.



І вось у кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo з'явіліся здымкі, якія называюць «першымі рэальнымі фота» смартфона iPhone SE 2. Якасць пакідае жадаць большага, аднак атрымаць агульнае ўяўленне пра мабільнік (калі на фото не падроблены дэвайс) можна.
З асаблівасцяў прылады на фотаздымках прыкметныя Touch ID, 3,5-мм раздым для слухавак і шкляная задняя панэль. Другі аспект ускосна паказвае на наяўнасць бездротавага сілкавальніка. Але прыкладна з такой жа імавернасцю гэта можа быць проста элемент дызайну.