14 жнiўня 2026, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У наступныя дні чакаецца цёплае надвор'е

Сіноптыкі: У наступныя дні чакаецца цёплае надвор'е

Прагноз надвор'я ў апошнія дні красавіка.

29 красавіка варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць малаактыўны атмасфэрны фронт і цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы, паведамляе pogoda.by.

Чакаецца зменлівая хмарнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай месцам слабы туман. Вецер паўднёвы сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +4..+10°С, у другой палове дня павысіцца да +19..+25°С; на поўдні ўночы +11..+13°С, удзень +26..+28°С. Атмасфэрны ціск будзе слаба падаць.

30 красавіка - 1 траўня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм і вельмі цёплай паветранай масы, сфармаванай у паўднёвых абшарах.

У наступныя дні захаваецца цёплае надвор'е.

30 красавіка зменлівая хмарнасць. Уночы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцам, кароткачасовыя дажджы. У асобных мясцінах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра ўначы +9..+15°С, удзень ад +20°С на паўночным усходзе да +29°С на паўднёвым захадзе краіны.

1 траўня зменлівая хмарнасць. Месцам кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра поначы +10..+15°С, удзень +22..+29°С, на паўночным захадзе +20..+21°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках