26 красавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці-галадоўніцы: Едзем на Карла Маркса, 38

8
Маці-галадоўніцы: Едзем на Карла Маркса, 38

Актывісткі з Калінкавічаў маюць намер правесці смелую акцыю.

«Маці 328» з Калінкавічаў паедуць у Менск, каб у адміністрацыі Лукашэнкі заявіць пра свае патрабаванні. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла Ліяна Шуба, адна з шасці жанчын, якія 13 дзён галадаюць у Калінкавічах.

«9 траўня ў другой палове дня нас наведаў старшыня Калінкавіцкага раённага «савета» Віктар Замосцік. Павіншаваў з Днём Перамогі і праінфармаваў, што абяцаны адказ з адміністрацыі Лукашэнкі пра тэрмін разгляду ў "палаце прадстаўнікоў" паправак у Антынаркатычнае заканадаўства пакуль не падрыхтаваны. Пры гэтым сказаў, што не дасць нам памерці. Як толькі медыкі заявяць, што стан нашага здароўя выклікае ўстурбаванасць, нас прымусова шпіталізуюць», - распавяла Ліяна Шуба.

Актывістка дадала, што ў пятніцу, 11 траўня, а 16 гадзіне ўсе галадоўніцы прыедуць у Менск да будынка адміністрацыі Лукашэнкі, каб яшчэ раз запатрабаваць сустрэчы з кіраўніком і афіцыйнага адказу на свае запыты, выкладзеныя 2 траўня кіраўніцай ягонай адміністрацыі Наталляй Качанавай.

Адначасова галадоўніцы збіраюцца пракаментаваць нядаўнія выказванні старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы пра «недапушчальнасць ціску на правасуддзе» і растлумачыць, як будуць надалей дабівацца перагляду крымінальных спраў сваіх дзяцей, асуджаных на вялікія тэрміны паводле артыкула 328, і ўнясення паправак у цяперашняе заканадаўства для супрацьдзеяння абарачэння наркатычных рэчываў.

Перад адміністрацыяй Лукашэнкі будзе зробленая заява аб спыненні цяперашняй галадоўкі, кажа Ліяна Шуба. Аднак хвалю пратэстаў падхопліваюць удзельніцы руху «Маці 328» з Гародні, Ліды і іншых гарадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках