27 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка наважыў стаць садоўнікам

35
Як Лукашэнка наважыў стаць садоўнікам

Кіраўнік даручыў вырошчваць у Гомельскай і Берасцейскай абласцях культуры, якія растуць у Таджыкістане.

Па шляху на зборачную вытворчасць беларускай сельгастэхнікі ў Гісары Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з Эмамалі Рахмонам і магчымасці супрацоўніцтва ў садоўніцтве, піша «Салiдарнасць».

У Таджыкістане, які вядомы вырошчваннем разнастайнай садавіны, таксама бываюць суровыя маразы ў зімовы перыяд, але мясцовыя сады выжываюць.

- Няўжо ў Гомельскай і Берасцейскай абласцях мы не зможам, раянаваць і апрацоўваць гэтыя культуры (якія растуць у Таджыкістане). Я адчуваю, што ў нас гэтыя гатункі будуць расці, - прыводзіць прэс-служба словы дыктатара Лукашэнкі.

Ён даручыў закласці па садзе ў кожнай з названых абласцей і вылучыць пад іх дастатковую колькасць зямлі.

- Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем у цэнтральнай Беларусі, - заўважыў Лукашэнка.

Эмамалі Рахмон паабяцаў дапамагчы - даручыў арганізаваць працу разам з беларускімі спецыялістамі і падрыхтаваць саджанцы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках