26 красавiка 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» выступілі ў абарону беларускіх журналістаў

«Рэпарцёры без межаў» выступілі ў абарону беларускіх журналістаў

Міжнародная арганізацыя заклікалі ўлады спыніць пераслед незалежных журналістаў.

Спыніць ўзмацненне судовага і фінансавага пераследу незалежных журналістаў заклікала беларускія ўлады міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», паведамляе «Радыё Свабода».

У паведамленні, распаўсюджаным 18 траўня, адзначаецца, што з пачатку 2018 года журналістаў штрафавалі не менш за 48 разоў; у асноўным пацярпелі супрацоўнікі тэлеканала «Белсат», які вяшчае з Польшчы (46 разоў).

Напрыклад, толькі за тыдзень з 8 да 14 траўня за працу без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі было накладзена не менш за 10 штрафаў. Для параўнання, за ўвесь 2016 год журналістаў штрафавалі 10 разоў, 2017-м - 69 разоў.

У мінулым годзе гомельскага незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага, які супрацоўнічае з «Белсатам», штрафавалі 10 разоў, сёлета - ужо восем (на 2 300 еўраў). За апошні тыдзень Жукоўскі атрымаў ужо пятую позву ў суд.

«Рэпарцёры без межаў» паказваюць на «заганнае кола»: пераследы прымушаюць незалежныя СМІ працаваць з-за мяжы, але журналістаў штрафуюць, калі яны не маюць акрэдытацыі пры МЗС. Пры гэтым «улады адхілілі шматлікія просьбы» «Белсата» аб дазволе адкрыць у Менску бюро і акрэдытацыю карэспандэнтаў». У выніку журналісты вымушаныя працаваць нелегальна, маюць праблемы з бяспекай і атрыманнем афіцыйнай інфармацыі.

«Павелічэнне ў геаметрычнай прагрэсіі колькасці штрафаў, накладзеных з пачатку года, сведчыць аб мэтанакіраванай кампаніі з мэтай прымусіць замаўчаць журналістаў Белсата», - заявіў кіраўнік аддзела «Рэпарцёраў без межаў» ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ёхан Бір.

Паводле ягоных слоў, міжнародныя партнёры Беларусі павінны неадкладна распачаць ціск на ўлады, каб пакласці канец судоваму і фінансаваму пераследу незалежных журналістаў. «Патрабаванне аб акрэдытацыі для замежных СМІ павінна быць скасаванае», - падкрэсліў Бір.

Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін у індэксе свабоды СМІ «Рэпарцёраў без межаў».

Раней Еўрапейская федэрацыя журналістаў таксама заявіла, што варункі працы журналістаў у Беларусі сёння не могуць разглядацца як свабодныя, і што ўлады Беларусі вядуць рэпрэсіўную кампанію супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ.

24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках