26 красавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт пад Слонімам: вяскоўцы патрабуюць замяніць кіраўніцтва

20
Бунт пад Слонімам: вяскоўцы патрабуюць замяніць кіраўніцтва
Фото: gs.by

Выступы на Слонімшчыне працягваюцца трэці дзень.

Днямі жыхары вёскі Сасноўкі Слонімскага раёна звярнуліся ў рэдакцыю «Газеты Слонімскай», каб расказаць пра набалелае.

Вяскоўцы адзначылі, што пасадка бульбы ў іх ідзе вельмі напружана. З іх слоў, зямлю пад бульбу выдзелілі самую дрэнную - адзін пясок. Хоць у першую чаргу саджаць бульбу павінны былі яны, але чамусьці садзяць апошнімі. Зямля перад пасадкай не была ні вымераная, ні ўгноеная.

Фота: gs.by

«Паглядзіце, якія землі ў «Белдана», а якія зямлі выдзелілі нам! На нашых сотках нічога не будзе расці, - абураліся жыхары Сасноўкі. - За што мы заплацілі грошы?! За такую агідную арганізацыю пасадкі нашай аграгаспадаркай? Наш кіраўнік намі наогул не цікавіцца, мы жывем як на нейкім востраве. Што гэта за гаспадарка такая, што нават збожжа няма ў наяўнасці?»

Людзі таксама абураліся тым, што ў нядзелю ў іх няма магчымасці з'ездзіць у Слонім на гарадскі рынак, бо аўтобус у гэты дзень не ходзіць.

«У нашым саўгасе няма гаспадара, мы нікому не патрэбныя», - катэгарычна заявілі людзі.

Фота: gs.by

Журналісты патэлефанавалі кіраўніцтву РУСП «Новадзеяяткавічы», да якога належыць Сасноўка, каб атрымаць каментар. Аднак кіраўнік аграгаспадаркі знаходзіўся на бальнічным. Таму сітуацыю пракаментаваў аграном гаспадаркі Юрый Якімовіч.

- Пытанні выдзялення зямель пад соткі для насельніцтва ўзгадняліся паміж «Белданам» і нашым кіраўніком, бо гэтыя землі цяпер належаць «Белдану». І колькі зямлі гэтае прадпрыемства выдала пад соткі, столькі і перадалі людзям. На астатніх дзялянках яны пасеялі кукурузу. А гной мы не змаглі прывезці на гэтыя палі, бо да найбліжэйшага пункта загрузкі трэба ехаць 12 кіламетраў, - растлумачыў Юрый Якімовіч.

Фота: gs.by

Нагадаем, што страйк механізатараў пад Слонімам пачаўся 16 траўня. Работнікі РУСП «Новадзявяткавічы» ў Слонімскім раёне паўсталі супраць свайго кіраўніцтва і адмовіліся выконваць працу.

Галоўнае патрабаванне страйкоўцаў - адстаўка кіраўніка РУСП «Новадзявяткавічы» Уладзіміра Акуліча.

Са слоў рабочых, кіраўнік гаспадаркі дазваляе сабе абразы ў адрас падначаленых, затрымлівае заробкі, пагражае незадаволеным звальненнем. Работнікі адмаўляюцца выходзіць на працу пры цяперашнім кіраўніцтве.

Фота: gs.by
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках