18 траўня 2026, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У назіральнай радзе Беларусбанка з'явіўся другі немец

1
У назіральнай радзе Беларусбанка з'явіўся другі немец
Янус Ганс

З гэтага года ў назіральную раду Беларусбанка ўвайшоў 64-гадовы грамадзянін Нямеччыны Янус Ганс.

Ён з'яўляецца намеснікам старшыні Камітэта стратэгіі пры назіральнай радзе. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце банка, паведамляе tut.by.

Янус Ганс атрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Бохума, Гамбурга і Масквы. Мае ўніверсітэцкую ступень у юрыдычных навуках, расейскай мове і фінансавым праве.

Ён больш за 30 гадоў прапрацаваў у вядомай страхавой кампаніі Euler Hermes AG. З 2015 года - практыкуючы адвакат у Гамбургу.

Янус Ганс таксама з'яўляецца сябрам праўлення Нямецка-расейскай асацыяцыі юрыстаў і Асацыяцыі нямецкага бізнэсу ва Усходняй Еўропе. Ён займае адну з кіруючых пасадаў у евангельскім фондзе Альстэрдорф.

У 2016 годзе ў назіральнай радзе самага буйнага дзяржбанка Беларусі ўвайшоў грамадзянін Нямеччыны Пер Фішэр у якасці незалежнага дырэктара. Ён таксама ўзначаліў камітэт стратэгіі Беларусбанка.

Старшынёй назіральнай рады Беларусбанка з'яўляецца першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. Яго намеснікамі значацца міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, кіраўнік Дзяржкамітэта маёмасці Андрэй Гаеў і першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

Усяго ў назіральную раду ўваходзяць 11 чалавек.

Стратэгія развіцця Беларусбанка да 2020 года была зацверджаная ў кастрычніку 2017 года. Яна ўключае такія ключавыя напрамкі, як камерцыялізацыя бізнэсу, аптымізацыя выдаткаў, удасканаленне арганізацыйнай структуры, удасканаленне сістэмы рызыка-мэнэджменту, зніжэнне валютнай рызыкі, развіццё IT-сістэм, цэнтралізацыя бізнэс-працэсаў.

Улады анансавалі продаж мінарытарнага пакета акцый Беларусбанка да канца 2017 года. Аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся. Мацюшэўскі анансаваў магчымае IPO найбуйнейшага дзяржбанка ў 2019 годзе. У снежні 2017 года старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што ў стратэгіі банка да 2020 года не прадугледжваецца продаж мінарытарнага пакета акцый інвестару. «Мы бачым, што сёння тыя ўмовы, якія ў прынцыпе ставіліся пры продажы мінарытарнага пакета акцый, не могуць быць прынятыя як з боку праўлення банка, так і з боку ўласніка. Таму на найбліжэйшыя тры гады мы не плануем продаж», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках