16 снежня 2018, Нядзеля, 21:44
Дзякую вам
Рубрыкі

Заіка: У Беларусі мэблю робяць з пілавіння, а парканы - з натуральных дошак

19
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Беларускія чыноўнікі жывуць мінулым стагоддзем.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў «Салiдарнасцi» аптымістычнае выказванне банкіра аб стане спраў у дрэваапрацоўцы.

Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас расказаў журналістам пра тое, што адбываецца ў мадэрнізаванай галіне.

Заява банкіра атрымалася неадназначнай. З аднаго боку, ён з аптымізмам адзначыў поспехі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія своечасова разлічваюцца ў сваіх абавязацельствах і не маюць запазычанасцяў у крэдытах. З іншага, прызнаў, што сітуацыя на розных прадпрыемствах няроўная: «Заапарк сапраўдны. На жаль».

У экспрэс-каментары кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка падзяліўся сваім бачаннем на гэты конт:

- Я жыву ў 2018-м годзе. Сяргей Румас, мяркуючы з усяго, жыве ў 1985-м. Таму што тое, што адбываецца ў нас у дрэваапрацоўцы - гэта адсталае мінулае стагоддзе. Асаблівасцю нашай краіны з'яўляецца тое, што тут мэблю робяць з пілавіння, а парканы - з натуральных дошак.

Эканаміст прапануе банкіру наведаць Фінляндыю, каб паглядзець, як на мясцовых дрэваапрацоўчых прадпрыемствах «працуюць разумныя людзі».

- Усё, што ёсць у беларускай мэблевай прамысловасці ў дрэваапрацоўцы - гэта вытворчасць пілавіння з іх наступным склейваннем. У Беларусі мэбля наогул не вырабляецца, у нас вырабляюцца дошкі.

Усё гэта ўчорашні дзень. І я не бачу сэнсу ўкладваць у гэтыя прадпрыемствы грошы, набываць абсталяванне, - падкрэсліў экспэрт. - Мы краіна, дзе ёсць лес. Таму сама метадалогія будаўніцтва і інвестыцый у дрэваапрацоўку павінна была грунтавацца на натуральных матэрыялах, якія ў Беларусі ёсць.

А паколькі ўсё робяць з пілавіння, як эканаміст і навуковец магу сказаць, што не мае значэння, ці добра працуе галіна ці дрэнна. Усё адно гэта ўчорашні дзень. Нашы людзі жывуць у кватэрах, напоўненых злепленым пілавіннем. Вось мне цікава: у Румаса дома таксама пілавінне паўсюды?