29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва вознікаў»: кошты на некаторыя паездкі на маршрутках знізіліся ўтрая

3
«Бітва вознікаў»: кошты на некаторыя паездкі на маршрутках знізіліся ўтрая
ФОТА: ГЕНАДЗЬ МАЖЭЙКА

Больш за тры месяцы прайшло з пачатку канфлікту паміж уладамі і ўладальнікамі міжгародніх маршрутак.

Такі тып дзейнасці ўважаўся за «нерэгулярныя перавозкі», і ў канцы лютага нерэгуляршчыкаў абавязалі адпраўляцца з вакзала, ездзіць выразным маршрутам, распрацаваць расклад, плаціць за паслугі аператару аўтаперавозак і вакзала... А галоўнае, дзяржаператар (арганізацыя, якая прымае заяўкі, узгадняе маршруты і расклад , выдае дазвол) зможа ладзіць конкурс сярод перавозчыкаў, і на лініі застануцца не ўсе, піша Kp.by.

Некаторыя перавозчыкі спынілі працу. Транспартны калапс паўстаў у Полацку і Наваполацку, Салігорску, Слуцку, Капылі і Лунінцы, Бабруйску, Лідзе. Дзяржпрадпрыемствы выводзілі на лініі дадатковыя аўтобусы, але пасажыры былі не задаволеныя: доўга едуць, расклад нязручны, няма wi-fi, не працуе печка...

З часам сітуацыя выраўнавалася, маршрутнікі пачалі ўкладаць дамовы на рэгулярныя перавозкі. Паводле звестак Мінтранса, да красавіка 180 нерэгуляршчыкаў атрымалі права працы на рэгулярных маршрутах. Мы прагледзелі супольнасць «Транспарт Беларусь», у якім знаходзіцца 23 тысячы чалавек, дзе ў сакавіку кіпелі страсці, людзі выказвалі незадаволенасць, збіралі подпісы пад зваротам у адміністрацыю дыктатара. Цяпер тут ціха.

- Нерэгуляршчыкі спынілі барацьбу? - задаецца пытаннем адзін з карыстальнікаў.

Відавочна так: абмяркоўваюць толькі вынікі працы спецыяльнай працоўнай групы пры Савеце ў развіцці прадпрымальніцтва. Прадстаўнікі бізнэсу апісалі два варыянты развязання праблемы з маршруткамі. Першы: конкурсную сістэму пакінуць, але замарозіць яе на год. А яшчэ - заблакаваць сайты і дастасаванні, якія шукаюць спадарожнікаў, і караць перавозчыкаў, якія пад выглядам нерэгулярных перавозак займаюцца рэгулярнымі. Другая прапанова: конкурсную сістэму скасаваць, але цягам двух гадоў устанавіць патрабаванні да машын і кіроўцаў. Аналітычную запіску адправілі ў савет, цяпер яе разглядаюць.

ВОЗНІКІ КОШТАМІ ПРАЕЗДУ ЗМАГАЮЦЦА ЗА ПАСАЖЫРАЎ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Маршруткі Менск - Слуцк патаннелі да 2 рублёў

Некаторыя вознікі, якія прыйшлі на рынак пасля абвастрэння сітуацыі, праводзяць агрэсіўную маркетынгавую палітыку і моцна дэмпінгуюць. Так, напрыклад, паступіў «Флешэкспрэс»: з нядаўняга часу квіток на праезд з Менска ў Слуцк або назад каштуе 2 рублі, замест звыклых 6. Каб не страціць пасажыраў, слуцкія вознікі таксама вымушаныя былі знізіць кошты.

- Улічваючы, што везці пасажыраў танней за 4 рублі нявыгадна, ніхто не ведае, чым гэта скончыцца, - кажа адзін з вознікаў. - Асабіста мы ўважаем такія рэчы за нядобрасумленную канкурэнцыю. Але пасажыры - у плюсе... Хоць зразумела, што вечна гэта не будзе прадаўжацца. Кажуць, акцыя будзе доўжыцца месяц. Час пакажа.

Знізіліся кошты і на маршрутку да Салігорска: нядаўна яна каштавала 8 рублёў, цяпер - 6 рублёў у выхадныя дні, 4 - у будныя. Колькі часу пратрымаецца такі кошт, дыспетчары не гавораць.

Ёсць, вядома, і зваротныя прыклады. Так, «Полацкі экспрэс» возіць маршрутам Менск - Полацк - Наваполацк, і яго кошт вырас з 7 да 10 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках